На ПнУ Усх Еўрап. раўніны, паміж Уралам і Ціманскім кражам, у бас.р. Пячора (Рэспубліка Комі і Ненецкая аўт.акр., Расія). Плоскія раўнінныя ўчасткі чаргуюцца з узгорыста-градавымі. Шмат азёр. Уздоўж марскога берага развіты тэрасы, да 30 км. На Пн — тундра (Вяліказямельская, Малазямельская, Ціманская); на Пд — хваёвыя лясы, на водападзелах — балоты. Радовішчы вугалю, нафты.
У Рэспубліцы Комі і Ненецкай аўт. акрузе Архангельскай вобл. Расіі. Размешчаны ў паўн.ч. Перадуральскага прагіну. Адкрыты ў 1924, прамысл. асваенне з 1934. Пл. каля 90 тыс.км². Балансавыя запасы 8,7 млрд.т, у т. л. разведаныя 8,2 млрд.т. Вугляносныя адклады пермскага ўзросту (магутнасць 1—7 км) уключаюць да 250 рабочых пластоў і прапласткаў (магутнасць 0,5—3,5 м, зрэдку да 30 м). Пераважаюць каменныя вуглі марак Б і Д, сярод каксаўных — маркі Ж. Здабыча падземным спосабам да глыб. 900 м. Адм. і прамысл. цэнтры — гарады Варкута і Інта.
прыродныя поласці ў верхняй тоўшчы зямной кары, злучаныя з паверхняй адной або некалькімі ўваходнымі адтулінамі. Запоўнены паветрам або інш. газам, вадой, часткова цвёрдымі адкладамі. Паводле паходжання падзяляюцца на першасныя (сінгенетычныя з горнымі пародамі: газавыя пузыры і тунэлі ў лавах, поласці ў рыфах, вапняковых туфах, гіпсаангідрытах) і другасныя (узніклі ў сфарміраванай пародзе ці ледавіку: П. выветрывання, вышчалочвання, выдзімання, суфазійныя, абразійныя на берагах мораў, карставыя, гідратэрмальныя, гляцыяльныя ў ледавіках). Найб. пашыраны карставыя П. (гл.Карст).
П. складаюцца з расшыраных участкаў (галерэі, гроты, залы) і вузкіх (праходы, хады, адвержкі). Часта ўтвараюць складаныя шматпавярховыя сістэмы. Найб. працяглыя П. (карставыя); Флінт-Мамантава (гл.Мамантава пячора, ЗША) — каля 560 км, Хёлах (Швейцарыя) — 133 км, Аптымістычная пячора — 157 км і Азёрная пячора — 107,3 км (Украіна). Найб. глыбокія П. свету (карставыя); Вароння (Абхазія) — 1720 м, Жан-Бернар (Францыя) — 1494 м, В.Панцюхіна — 1465 м і Снежная (Абхазія) — 1370 м, Ільяміна (Іспанія) —1342 м, П’ер-Сен-Мартэн (Францыя, Іспанія) — 1342 м. Для мікраклімату П. характэрны адсутнасць сонечнага святла, пастаянства т-р, высокая вільготнасць, павышаная канцэнтрацыя вуглякіслага газу. У халодных П. намнажаецца шматгадовы лёд. Часта П. ўпрыгожаны рознымі нацечнымі ўтварэннямі, у т. л.сталагмітамі і сталактытамі. Фауна бедная, пераважна беспазваночныя жывёлы, таксама земнаводныя, рыбы. У некат. П. жывуць калоніі лятучых мышэй. Для пастаянных насельнікаў П. характэрны дэпігментацыя, слепата, часам гігантызм, запаволены абмен рэчываў. У П. назіраецца да 90 відаў новаўтвораных мінералаў са слабамінералізаваных пячорных вод, часам з рудаўтваральных і гідратэрмальных раствораў. Найб. пашыраны карбанаты (арганіт, кальцыт, даламіт, магнезіт і інш.) і сульфаты (барыт, цэлесцін, гіпс, мірабіліт і інш.). Муміё П. — прыродная мед. сыравіна. П. выкарыстоўваюцца чалавекам са стараж. часоў. У іх захаваліся касцявыя рэшткі, прылады працы, быту, скульптурныя і наскальныя выявы (напр., П.Альтаміра і Ласко, якія ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны, Капава пячора). Найб. выкарыстоўваюцца П. для падземнага турызму, у некат. з іх пабудаваны навук. лабараторыі, санаторыі, чыгункі, канцэртныя залы, кафэ і інш. П. вывучае спелеалогія.
Літ.:
Дублянский В.Н., Илюхин В.В. Крупнейшие карстовые пещеры и шахты СССР. М., 1982.
ПЯЧЫ́НСКАЯ (Тамара Сяргееўна) (н. 6.8.1949, г.п. Руская Паляна Омскай вобл., Расія),
бел. спявачка (мецца-сапрана). Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыла Уральскую кансерваторыю (1973, Свярдлоўск). У 1976—78 у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі. З 1980 салістка Бел. тэлебачання і радыё, адначасова з 1991 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Валодае прыгожым аксамітным голасам шырокага дыяпазону. Сярод партый: Амнерыс («Аіда» Дж.Вердзі), Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Любка («Сівая легенда» Дз.Смольскага). Першая выканальніца вакальных цыклаў бел. кампазітараў Смольскага, Я.Глебава, В.Іванова, В.Сярых, А.Хадоскі, А.Клеванца.
у беларусаў адвараная, тушаная ці смажаная тушка парасяці, труса, свойскіх птушак або вял. кавалка свініны, ялавічыны. Наз. таксама пячыстае, пячыста. Гатавалі пераважна на святы.
ПЯШКО́ЎСКІ (Аляксандр Мацвеевіч) (23.8.1878, г. Томск, Расія — 27.3.1933),
рускі мовазнавец; прадстаўнік рус. фармальна-граматычнай школы. Скончыў Маскоўскі ун-т (1906). З 1918 праф. Екацярынаслаўскага, 1-га і 2-га маскоўскіх ун-таў і інш.ВНУ. Спецыяліст у галіне тэорыі граматыкі (пераважна сінтаксісу) і методыкі яе выкладання. Асн. працы: «Рускі сінтаксіс у навуковым асвятленні» (1914), «Інтанацыя і граматыка» (1928), зб-кі «Методыка роднай мовы, лінгвістыка, стылістыка, паэтыка» (1925), «Пытанні методыкі роднай мовы, лінгвістыкі і стылістыкі» (1930). Працы «Школьная і навуковая граматыка» (1914), «Сінтаксіс у школе» (1915), «Наша мова» (вып. 1—3, 1922—27) скіраваны на скарачэнне разрыву школьнай граматыкі з грамат. тэорыяй.
возера на Пд Фінляндыі. Пл. 1065 км², даўж. каля 140 км, шыр. да 28 км, глыб. 93 м. Знаходзіцца ў ледавіковай катлавіне на выш. 78 м. Берагі моцна парэзаныя, шмат астравоў. Сцёк у Фінскі заліў Балт.м. Замярзае са снежня па красавік. Суднаходства, лесасплаў. На П. — гарады Лахты, Ювяскюля.