ПЯ́ТНІЦКІ (Мітрафан Яфімавіч) (3.7.1864, с. Аляксандраўка Варонежскай вобл., Расія — 21.1.1927),
рускі збіральнік і выканаўца нар. песень. Засл. арт. Рэспублікі (1925). Вучыўся ў духоўным вучылішчы ў Варонежы, браў урокі спеваў у Л.Абразцова, К.Эверардзі. З 1903 чл.Муз.-этнагр. камісіі пры Маскоўскім т-ве аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі. Выконваў рус.нар. песні ў канцэртах камісіі. Вёў навук.-этнагр. работу. Запісваў песні з голасу і пры дапамозе фанографа (каля 400 песень пераважна варонежскіх; часткова апубл. ў 1904 і 1914). У 1910 стварыў хор з нар. спевакоў Варонежскай і Разанскай губ. (з 1927 хор яго імя, гл.Рускі народны хор імя М.Я.Пятніцкага). У 1921—25 выкладаў спевы ў студыі МХТ. Сабраў вял. калекцыю нар. інструментаў і касцюмаў.
Літ.:
Казьмин П.М. Страницы из жизни М.Е.Пятницкого. М., 1961.
ПЯТО́СІН (Іосіф Сцяпанавіч) (9.9.1882, Бабруйскі павет, цяпер Магілёўская вобл. — 1938),
бел. матэматык. Праф. (1932). Скончыў Маскоўскі ун-т (1906). З 1906 выкладаў у сярэдніх і вышэйшых навуч. установах Літвы і Расіі. З 1921 у БДУ (з 1922 нам. дэкана, у 1924—31 заг.фіз.-матэм. аддзялення пед. ф-та), адначасова у 1931—38 у Бел.энергет. ін-це, у 1933 у БПІ. Навук. працы па аперацыйным злічэнні і дыферэнцыяльных ураўненнях. Чл.матэм. секцыі Гал. тэрміналагічнай камісіі Ін-та бел. культуры. Рэпрэсіраваны ў 1938, рэабілітаваны пасмяротна.
ПЯТРА́ЕЎ (Аляксандр Акімавіч) (22.11.1925, в. Галакціёнава Краснаярскага краю. Расія — 30.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1944. Механік-вадзіцель танка Т-34 ст. сяржант П. вызначыўся ў чэрв. 1944 пры вызваленні г. Барысаў: экіпаж танка ў складзе камандзіра П.М.Рака, радыста А.І.Данілава і П. прарваўся ў заняты ворагам горад, 17 гадз вёў бой, разграміў ням. камендатуру, штаб, падбіў 2 танкі, вызваліў 200 ваеннапалонных. Экіпаж згарэў у танку. У Барысаве пастаўлены помнік экіпажу.
ПЯТРА́ЕЎ (Яўген Пятровіч) (н. 11.11.1931, г. Алматы, Казахстан),
бел. вучоны ў галіне радыяцыйнай хіміі і радыяхіміі. Д-рхім.н. (1974), праф. (1976). Скончыў Ленінградскі ун-т (1954). З 1954 у Радыевым ін-це (г. Ленінград). У 1968—95 у БДУ (заг. кафедры, адначасова ў 1981—85 прарэктар, з 1986 заг. лабараторыі радыяхіміі). Навук. працы па радыяцыйнай хіміі арган. злучэнняў, геахіміі радыеактыўных элементаў, радыеэкалогіі, у т. л. па праблемах наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Распрацаваў метад вызначэння каниэнтрацыі «гарачых» часціц (дробнадысперснага ядз. паліва) у лёгкіх чалавека і ўстанавіў яе карэляцыю з забруджанасцю тэрыторыі плутоніем.
Тв.:
Радиационно-химическая очистка сточных вод и выбросных газов. Мн., 1985 (разам з В.І.Уласавай, І.А.Савушкіным);
Радиационная химия бифункциональных органических соединений. Мн., 1986 (разам з А.І.Шадырам).
ПЯТРА́НАЎ-САКАЛО́Ў (Ігар Васілевіч) (18.6.1907, с.Вял. Якшань Ніжагародскай вобл., Расія — 19.5.1996),
расійскі фізікахімік. Акад.Рас.АН (1966, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1971). Скончыў Маскоўскі ун-т (1930). З 1929 у Фіз.-хім. ін-це імя Л.Я.Карпава, адначасова (з 1947) праф. Маскоўскага хіміка-тэхнал. ін-та, гал. рэдактар час. «Химия и жизнь» (з 1964). Навук. працы па фізікахіміі аэрадысперсных сістэм. Распрацаваў метады даследавання аэразоляў (1933—39), даследаваў законы іх фільтрацыі. Прапанаваў метад атрымання і тэхналогію вытв-сці прынцыпова новых звышэфектыўных тонкавалакністых фільтравальных матэрыялаў (фільтры П.; 1936—38), а таксама матэрыялы для засцярогі ад вытв. і бытавога шумаў. Ленінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.:
Волокнистые фильтрующие материалы ФП. М., 1968 (у сааўт.).
літоўскі спявак (лірыка-драм. тэнар), муз. дзеяч. Брат М.Пятраўскаса. Нар.арт.СССР (1950). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1911). У 1898—1901 разам з братам працаваў арганістам у в. Гервяты (Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.). Як саліст дэбютаваў у 1906 у оперы «Бірутэ» М.Пятраўскаса ў Вільні. З 1911 саліст Марыінскага т-ра. З 1920 адзін з арганізатараў і саліст першага літ. опернага т-ра (г. Каўнас). У 1925—28 з Ф.Шаляпіным гастраліраваў у Германіі, Іспаніі, Францыі, Італіі. У 1944—58 саліст Літ.т-ра оперы і балета, з 1949 адначасова выкладаў у Літ. кансерваторыі (з 1951 праф.). Выканаў каля 80 партый, сярод іх: Альфрэд («Травіята» Дж.Вердзі), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Грышка («Паданне пра нябачны горад Кіцеж» М.Рымскага-Корсакава), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Тангейзер («Тангейзер» Р.Вагнера), Іонтак («Галька» С.Манюшкі), Рудольф («Багема» Дж.Пучыні), Дзмітрый («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Лютаўрас, Іонушас («Гражына», «Радвіла Пяркунас» Ю.Карнавічуса), Жыльвінас («Эгле — каралева вужоў» Пятраўскаса і І.Дамбраўскаса). Сярод вучняў В.Нарэйка, В.Адамкявічус, Э.Саўлявічутэ. Дзярж. прэмія СССР 1951.
літоўскі кампазітар, спявак (лірычны тэнар), дырыжор. Брат К.Пятраўскаса. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1906). З 1906 у Швейцарыі, з 1907 і ў 1922—23, 1926—28 у ЗША, дзе стварыў муз. школы, хар. калектывы. У 1920—21, 1924—25 і з 1928 у Літве. Сярод твораў: оперы «Бірутэ» (паст. 1906), «Эгле — каралева вужоў» (у сааўт., паст. 1924), каля 20 аперэт, у т. л. «Трубачыст і мельнік», «Адам і Ева» (абедзве паст. 1903); харавыя і сольныя песні на словы літ. паэтаў, дуэты, апрацоўкі нар. песень.
заліў у Японскім м., каля берагоў Прыморскага краю, Расія. Даўж. 80 км, шыр. на Пд каля 200 км, глыб. менш за 200 м. Берагі парэзаныя, утвараюць залівы: Амурскі, Усурыйскі, Пасьета, Стрэлак, Усход, Находка, Амерыка. Зімой укрыты лёдам. На беразе Амурскага зал. — г. Уладзівасток, у зал. Амерыка — порт Находка. Далёкаўсходні марскі запаведнік.
паўстанне супраць візант. панавання на тэр.гіст.Македоніі і прылеглых зямель Балканскага п-ва ў 1040—41. Непасрэдная падстава — узмацненне падатковага цяжару. Гал. кіраўнік — Пётр Дзялян, які назваў сябе ўнукам цара Зах.-Балг. царства (заваявана Візантыяй у 1018) Самуіла і быў абвешчаны царом. Захапіўшы гарады Бялград, Ніш і Скопле, Пётр падначаліў сабе атрады паўстанцаў у Албаніі. Візант. імператар Міхаіл VI скарыстаў міжусобную барацьбу сярод паўстанцаў (сын балг. цара Івана Уладзіслава Алусіян асляпіў Пятра і ўцёк да візантыйцаў) і ў 1041 задушыў паўстанне.
У Зах Паміры, у Таджыкістане, паміж рэкамі Сурхоб і Абіхінгоў (бас.р. Амудар’я). Даўж. 200 км. Выш. да 6785 м (пік Масква). Складзены гал.ч. з пясчанікаў і кангламератаў. Пераважае высакагорны рэльеф. Ва ўсх.ч. шмат буйных ледавікоў (Сагран, Гандо і інш.). На ніжніх схілах зах.ч. хрыбта — участкі арэхавых і кляновых лясоў змяняюцца рэдкалессем, высакатраўем, высакагорнымі лугамі.