сярэдневяковае вучэнне пра аўтаномнасць ісцін філасофіі (г. зн. рацыянальнага пазнання) і тэалогіі, якія могуць уступаць у супярэчнасць адна з адной. Узнікла ў 12—13 ст., звязана з пранікненнем арыстоцелізму ў сярэдневяковую культуру. Узыходзіць да Ібн Рушда і выразна сфармулявана ў авераізме. Ібн Рушд, прадстаўнікі наміналізму І.Дунс Скот, У.Окам сцвярджалі, што філасофія мае свае ўласныя, незалежныя ад багаслоўя прынцыпы, якія могуць супярэчыць догмам тэалогіі. Дз.і.т. развіваў пачынальнік англ. матэрыялізму Ф.Бэкан, які патрабаваў поўнага неўмяшання рэлігіі ў сферу навук. пазнання. Гэта тэорыя неаднаразова асуджалася царквой. У 1512 Латэранскі сабор паклаў канец дыскусіям пра «дзве ісціны», абвясціўшы прынцып «ісціна ісціне не супярэчыць». Вальнадумства эпохі Адраджэння паступова адыходзіць ад кампраміснай пазіцыі сярэдневяковых авераістаў, замяняе Дз.і.т. вучэннем пра «дзве кнігі» — Прыроды і Пісання, што адкрыты чалавечаму пазнанню: толькі ў «кнізе прыроды» чалавек набывае ісціну навукі і філасофіі, за Пісаннем застаецца функцыя рэліг.-маральных павучанняў (Т.Кампанела, Г.Галілей).
адно з 12 сузор’яў задыяка. Самая яркая зорка — Спіка (L Дз., 1-й візуальнай зорнай велічыні) разам з 3 менш яркімі зоркамі ўтварае фігуру ромба, бачную простым вокам. У сузор’і 95 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні; выяўлена скопішча (2,5 тыс.) галактык спіральнай структуры, сярод якіх размешчана магутная крыніца радыёвыпрамянення — радыёгалактыка Дз.-А. У Дз. знаходзіцца пункт асенняга раўнадзенства. На тэр. Беларусі сузор’е відаць у канцы зімы і вясною.
ланцуг горных масіваў на ПнЗ в-ва Хонсю, у Японіі. Даўж. каля 225 км. Пераважная выш. 200—800 м, найб. 2230 м (вулкан Цёкай). Масівы складзены з крышт. і асадкавых парод. Хвойныя лясы. Лесараспрацоўкі. У міжгорных паніжэннях — радовішчы нафты і газу.
у Аршанскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лучоса, за 30 км на Пн ад г. Орша. Пл. 2 км2, даўж. 5,1 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 9,6 м, даўж. берагавой лініі каля 14 км. Пл. вадазбору 26,9 км2. Схілы катлавіны выш. 5—10 м, пад лугам ці разараныя, асобныя ўчасткі параслі лесам. Берагі выш. 0,3—0,4 м, пад хмызняком. Падводная ч. катлавіны ўскладняецца мелямі і ўпадзінамі. Востраў пл. 0,2 га. Прыбярэжную зону да глыб. 3 м высцілаюць пяскі, глыбакаводную — сапрапелі і глеі. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. да 25 м. У возера ўпадаюць 9 ручаёў і каналаў, на Пн выцякае р. Серакаратнянка. Уваходзіць у зону адпачынку Дзевінскае.
Герой Сав. Саюза (15.8.1957). Скончыў Чкалаўскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1940). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 у дзеючай арміі. Камандзір звяна 104-га знішчальнага авіяпалка ст. лейт. Дз. у паветр. баях збіў некалькі варожых самалётаў. 13.7.1944 у няроўным паветр. баі збіты, трапіў у палон. 8.2.1945 група сав. ваеннапалонных (10 чал.) з канцлагера на воз. Узедом (Германія) захапіла на ням. аэрадроме бамбардзіроўшчык. Самалёт, які пілатаваў Дз., праз 2 гадз быў у размяшчэнні сав. войск. З 1945 у запасе, з 1946 працаваў у Казанскім рачным порце капітанам, капітанам-настаўнікам пасаж. суднаў на падводных крылах.
(н. 11.3.1923, г. Харанор Чыцінскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне пладаводства. Д-рс.-г.н. (1962), праф. (1965). Скончыў Новасібірскі с.-г.ін-т (1946). З 1957 у Бел.НДІ садоўніцтва. Навук. працы па біялогіі і агратэхніцы пладовых раслін, вывучэнні архітэктонікі каранёвай сістэмы, рэсурсу плоданашэння высакашчыльных садоў, праектаванні і арганізацыі прамысл. пладаводства. Чл. Нью-Йоркскай АН (1994).
Тв.:
Проектирование плодоводства. Мн., 1967;
Повышение качества плодовых деревьев и урожайности садов. 2 изд. Мн., 1985;
Как правильно формировать и обрезать плодовые деревья и ягодные кусты. Мн., 1995.