Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ТА́ЙНАЕ ГАЛАСАВА́ННЕ,

від галасавання на выбарах і рэферэндуме, пры якім выключаны кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў. Свабода волевыяўлення пры Т.г. дасягаецца праз галасаванне бюлетэнямі, шарамі або спец. машынамі для галасавання. Найб. пашырана Т.г. бюлетэнямі, якія змяшчаюць розныя варыянты вынесенага на галасаванне рашэння. Бюлетэнь запаўняецца выбаршчыкам у асобым пакоі або кабіне і апускаецца ў выбарчую скрынку (урну) у складзеным выглядзе або ў спец. канверце.

т. 15, с. 389

ТАЙНА́НЬ,

горад у Кітаі, на ПдЗ в-ва Тайвань. Адміністрацыйна ўключае аванпорт Аньпін. 705,6 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Гандл.-прамысл. цэнтр развітога с.-г. раёна (цукр. трыснёг, рыс). Прам-сць: цукр., хім., тэкстыльная. Паблізу здабыча каменнай солі.

т. 15, с. 389

ТА́ЙНАПІС,

тое, што крыптаграфія.

т. 15, с. 389

ТА́ЙНАЯ ВЯЧЭ́РА,

паводле Евангелляў, апошняя сумесная трапеза Ісуса Хрыста і дванаццаці апосталаў у Іерусаліме напярэдадні «перадвелікоднай пятніцы», распяцця Хрыста на крыжы і яго смерці. У час святочнай вячэры, прыгатаванай вучнямі (апосталамі), Хрыстос прадказаў, што адзін з іх (Іуда Іскарыёт) здрадзіць яму. Надламаўшы хлеб, Ісус даў яго з’есці вучням са словамі: «гэта ёсць цела маё», потым даў ім папіць з кубка з віном, кажучы: «гэта ёсць кроў мая Новага Запавету, якая за многіх праліваецца». Ён завяшчаў вучням і надалей рабіць так, як успамін пра яго, уводзячы тым самым адно з таінстваў хрысц. царквы — прычасце (еўхарыстыю).

т. 15, с. 389

ТА́ЙНАЯ КАНЦЫЛЯ́РЫЯ,

цэнтральная следчая і суд. па паліт. справах дзярж. ўстанова ў Расіі 18 ст. Засн. Пятром I у лют. 1718 у Маскве як часовая надзвычайная камісія па справе царэвіча Аляксея Пятровіча. З сак. 1718 у Пецярбургу (да 1723 філіял у Маскве), дзе набыла пастаянны характар. Разглядала найважнейшыя паліт. справы: замахі на цара і вышэйшых саноўнікаў, спробы паліт. пераваротаў, дзярж. здрада, шпіянаж. буйныя казнакрадствы і хабарніцтвы, антыўрадавыя паўстанні, раскольніцтва і інш. Падпарадкоўвалася асабіста цару і часткова Сенату. Складалася з установы (2—4 «міністры», ці суддзі, з якіх адзін — П.А.Талстой — лічыўся гал. начальнікам) і ўласна канцылярыі (2—4 канцылярысты і 4—6 падканцылярыстаў і капіістаў). Прыгаворы «міністраў» зацвярджаў цар, часам і сенат. Следства суправаджалася катаваннямі. Т.к. скасавана Кацярынай I (указ ад 8.6.1726), функцыі перайшлі да Праабражэнскага прыказа (1695—1729, таксама орган паліт. вышуку і суда) і Вярхоўнага тайнага савета. У 1731 адноўлена пад назвай Канцылярыя тайных і вышуковых спраў (або проста Т.к.), якую скасаваў Пётр III указам ад 23.2.1762.

Літ.:

Рууд Ч., Степанов С. Фонтанка. 16: Политич. сыск при царях. М., 1993.

А.​М.​Лукашэвіч.

т. 15, с. 389

ТА́ЙНАЯ ЭКСПЕДЫ́ЦЫЯ пры Сенаце,

цэнтральная следчая і суд. па паліт. справах дзярж. ўстанова ў Расіі ў 1762—1801. Створана Кацярынай II пры 1-м дэпартаменце Сената замест скасаванай у лют. 1762 Канцылярыі тайных і вышуковых спраў (Тайнай канцылярыі). Знаходзілася ў Петрапаўлаўскай крэпасці Пецярбурга, мела кантору ў Маскве (на Лубянцы). Т.э. афіцыйна ўзначальваў ген.-пракурор Сената, яго памочнікам і фактычным кіраўніком спраў быў обер-сакратар (у 1762—93 вядомы сваёй жорсткасцю С.​І.​Шашкоўскі). Т.э. праводзіла следствы і суды па важных паліт. справах для разгляду найб. значных з іх (спроба падпаручніка В.​Я.​Міровіча вызваліць са зняволення б. імператара Івана VI у 1764, маскоўскі бунт 1771, справы Е.І.Пугачова, А.М.Радзішчава, І.Касцюшкі і інш.). Пры Т.э. ствараліся часовыя следчыя камісіі. Следства часта суправаджалася катаваннямі. Т.э. скасавана Аляксандрам I 14.4.1801.

Літ.:

Рууд Ч. Степанов С.​Фонтанка, 16: Политич. сыск при царях. М., 1993.

А.​М.​Лукашэвіч.

т. 15, с. 389

ТА́ЙНА ПЕРАПІ́СКІ,

адно з канстытуцыйных правоў чалавека. Уключае недатыкальнасць усіх відаў паштова-тэлеграфных адпраўленняў (лістоў, тэлеграм, пасылак, пераводаў), тэлефонных размоў і інш. паведамленняў, забарону ўскрываць, знаёміцца і выдаваць змест карэспандэнцыі. Абмежаванне Т.п. дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам (у інтарэсах барацьбы са злачыннасцю, забеспячэння дзярж. бяспекі). Т.п. ў Рэспубліцы Беларусь гарантуецца арт. 28 Канстытуцыі.

т. 15, с. 389

ТА́ЙНІК (Listera),

род кветкавых раслін сям. архідных. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 2 віды Т.: сэрцападобны (L. cordata) і яйцападобны (L. ovata), занесеныя ў Чырв. кнігу. Трапляюцца ў вільготных і забалочаных лясах, на ўскрайках балот, нізінных лугах.

Шматгадовыя карэнішчавыя травы. Лісце супраціўнае, рознай формы. Кветкі дробныя, зеленаватыя ці жаўтаватыя, у верхавінкавых гронках. Плод — каробачка. Лек. расліны.

А.​М.​Скуратовіч.

Тайнік: 1 — сэрцападобны; 2 — яйцападобны.

т. 15, с. 390

ТА́ЙНІКАЎ Уладзімір Іванавіч (н. 23.6.1959, в. Худава Крупскага р-на Мінскай вобл.),

бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ; дыстанцыі 500 і 1000 м). Засл. майстар спорту СССР (1978). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1981). З 1998 прэзідэнт Федэрацыі веславання на байдарках і каноэ Мінскай вобл., з 2002 дырэктар вучэбна-спарт. базы Бел. дзярж. акадэміі фіз. культуры. Чэмпіён свету сярод юніёраў (1977) на байдарцы-адзіночцы і байдарцы-чацвёрцы. Чэмпіён свету (1978), сярэбраны прызёр (1979), бронз. прызёр (1978, 1979). Чэмпіён СССР (1977, 1978, 1979, 1980).

т. 15, с. 390

ТА́ЙНМУТ (Tynemouth),

горад у Вялікабрытаніі, на ПнУ Англіі, у канурбацыі Тайнсайд. Каля 100 тыс. ж. (2001). Рыбалавецкі порт на Паўночным м., каля вусця р. Тайн. Прам-сць: маш.буд., хім., дрэваапр., харч., швейная. Клімат. курорт.

т. 15, с. 390