рускі вучоны ў галіне ветэрынарыі, заснавальнік эксперым. анкалогіі. Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1874). Магістр навук (1877). Працаваў вет. інспектарам. У 1875—77 правёў серыю прышчэпак злаякасных пухлін на жывёлах: прышчэпку (трансплантацыю) пухліны дарослага сабакі на шчаня і паўторную і перапрышчэпку; паклаў пачатак стварэння пухліннага штама.
Тв.:
О прививании раковых новообразований: Предварительное сообщение вет. врача Новинского // Мед. вестн. 1876. № 25.
Літ.:
Шабад Л.М. М.А.Новинский — родоначальник экспериментальной онкологии. М., 1950.
штотыднёвая газета Нац.АН Беларусі. Выдавалася з кастр. 1979 да ліст. 1997, да 1990 наз. «За передовую науку». Выходзіла на бел. і рус. мовах, з 1994 — на бел. мове. Асн. кірункі публікацый: навук. дасягненні, нац. праблемы, экалогія, пошук рэсурсаў, сац. праблемы навукі. З 28.11.1997 наз. «Веды».
вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Лясная. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад г. Камянец, 47 км ад Брэста, 36 км ад чыг. ст. Жабінка. 391 ж., 160 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
НАВІ́ЦКІ (Аляксей Мікалаевіч) (н. 20.4.1914, с. Піі Міронаўскага р-на Кіеўскай вобл.),
украінскі паэт.Засл. работнік культуры Грузіі (1964). Вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага (1939—41). Друкуецца з 1930. Аўтар лірычных зб-каў «Мы ідзём у бой» (1942), «Жыві, Украіна» (1943), «Украіна сонечная мая» (1966), «Слаўлю маю Радзіму» (1978) і інш. Пераклаў на ўкр. мову асобныя творы Я.Купалы, Я.Коласа, Ф.Багушэвіча, П.Броўкі, А.Бялевіча, С.Грахоўскага, Х.Жычкі, М.Клімковіча, А.Куляшова, П.Макаля, П.Панчанкі, М.Танка, В.Таўлая. Аўтар паэт. цыклаў «Беларусь», «Братам». Літ.-крытычныя артыкулы «Паэзія Савецкай Беларусі» (1949), «З пачуццём глыбокай павагі» (1957) прысвечаны бел.-ўкр. творчым сувязям, спадчыне Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы Н. пераклаў М.Базарэвіч.
НАВІ́ЦКІ (Мікола) (Мікалай Паўлавіч; н. 10.8.1936, в. Крапужына Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. перакладчык, літ. крытык, паэт.Канд.філал.н. (1975), дац. (1977). Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1959). Працаваў перакладчыкам у Германіі (1960—62), у Мінскай вышэйшай школе Мін-ваўнутр. спраў Беларусі (1976—90), Мінскім лінгвістычным ун-це (1959—60, 1963—76, з 1990). Друкуецца з 1957. Перакладае з ням., польск. і англ. моў. На бел. мову пераклаў раманы Г.Гофе «Фінальны акорд» (1979, з В.Сёмухам), В.Корн, І.Корн «Маўр і лонданскія гракі» (з М.Лешчуном), В.Нойгаўса «Канец аперацыі «Штэрнлаўф» (абодва 1982), зб.ням. аповесцей і апавяданняў «Матчына споведзь» (1985) і інш.
НАВІ́ЦКІ (Міхаіл Фёдаравіч) (25.4.1933, г. Лагойск Мінскай вобл. — 28.11.1979),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1962). Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Сярод работ: «Год сорак другі», «Памяці герояў Брэста» (абедзве 1962), «Студзень», «Адліга», «Фестывальны засяляецца» (усе 1963), «Партрэт штурмана Галіны Дакутовіч» (1964), «Снегапад», «Жураўлі» (абедзве 1969), «Восень на Мазыршчыне» (1971), «Світанне» (1972) і інш.
НАВІ́ЦКІ (Станіслаў Мамертавіч) (13.6.1899, б.в. Шкіндзераўка, Мінскі р-н — 17.2.1972),
бел. цымбаліст. Засл. арт. Беларусі (1955). З 1924 саліст-цымбаліст БДТ (часта іграў у ансамблі з І.Жыновічам), з 1926 — БДТ-2. У 1933—58 (з перапынкам) артыст Дзярж.нар. аркестра Беларусі. Яго ігра вызначалася тэхн. майстэрствам, мяккім меладычным гукам. У 1928—58 выступаў у дуэце з Х.Шмелькіным, артыстызм, веданне імі бел.муз. фальклору далі магчымасць шырока выкарыстоўваць дуэт для афармлення муз. перадач на радыё, акампанементу вядучым спевакам. Першы з бел. цымбалістаў гастраліраваў за мяжой (1927—28, Германія, Швецыя, разам з Л.Александроўскай).
НАВІ́ЦКІ (Уладзімір Іосіфавіч) (н. 21.11.1939, в. Боркавічы Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1990). Скончыў БДУ (1966). У 1966—71 на камсамольскай рабоце, у 1975—84 нам. сакратара парткома АН Беларусі, з 1984 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі, з 1996 заг. аддзела гісторыі нац.-культ. развіцця Беларусі. Даследуе пытанні грамадска-паліт. жыцця ў сав. час, гісторыю бел. культуры і канфесій у 19—20 ст. Адзін з аўтараў калектыўных прац: «Нарысы гісторыі Ленінскага камсамола Беларусі» (1975), «Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР» (т. 4, 1987), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995), «Канфесіі на Беларусі (канец XVIII—XX ст.)» (1998).
Тв.:
Участие Ленинского комсомола Белоруссии в борьбе за подъем народного образования (1920—июнь 1941 гг.). Мн., 1979 (разам з Я.К.Новікам);
Комплексный подход к воспитанию трудящихся: (На материалах БССР). Мн., 1981;
Человеческий фактор: пути активизации: (На материалах БССР).
Мн., 1987; Белорусская ССР: курсом перестройки. Мн., 1989 (разам з І.Я.Марчанкам); Гісгорыя культуры Беларусі. 2 выд. Мл., 1997 (разам з Л.М.Лычом).
НАВІ́ЦКІ (Яўген Гаўрылавіч) (15.8.1912, в. Копцевічы Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. — 23.10.1997),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Маскоўскую лётна-тэхн. школу, Мікалаеўскую школу марскіх лётчыкаў (1933). У Вял.Айч. вайну з 1941 у ВМФ, удзельнік баёў пад Ленінградам, у Прыбалтыцы, Усх. Прусіі, Усх. Германіі. Нач. парашутна-дэсантнай службы штурмавога авіяпалка Балт. флоту капітан Н. здзейсніў 61 баявы вылет на штурмоўку варожых войск і караблёў, затапіў карабель, 4 транспарты, 6 катэраў, кананерскую лодку, шмат ваен. тэхнікі ворага. Да 1946 у Сав. Арміі, да 1973 у грамадз. авіяцыі і на парт. рабоце.