прыстасаванне для атрымання аб’ёмных загатовак (вырабаў) рознай канфігурацыі з розных матэрыялаў (металу, пластмас, гумы, керамічных і інш.) пад дзеяннем ціску, што ствараецца на ліцейных машынах ці прэсах. Мае адну ці некалькі афармляльных (фармавальных) поласцей, якія з’яўляюцца адваротным адбіткам вонкавай паверхні загатоўкі. Пры прасаванні полых вырабаў ўнутраныя поласці фармуюць пуансонамі (стрыжнямі).
найбуйнейшае інфармацыйнае агенцтва Індыі, акц.т-ва ўладальнікаў інд. газет. Засн. ў 1949 у Бамбеі. Забяспечвае ўнутр. і міжнар. інфармацыяй органы друку, а таксама цэнтр. ўрад, кіраўніцтва штатаў, гандл. фірмы, банкі і інш. ўстановы. Распаўсюджвае ў Індыі міжнар. інфармацыю агенцтваў Рэйтэр і Франс Прэс. Мае шырокую сетку ўласных карэспандэнтаў у Маскве, Лондане, Нью-Йорку, Парыжы і інш.Чл. Арг-цыі азіяцкіх інфарм. агенцтваў.
канадскі паэт. Скончыў ун-т у г.Таронта, у 1920—53 праф. гэтага ун-та. Пісаў на англ. мове. Гал. тэма першых зб-каў паэзіі «Ньюфаўндлендскія вершы» (1923), «Варыва ведзьмаў» (1925), «Вершы мора» (1930) — рамантызаваная еднасць чалавека і мора. Паэмы «Тытаны» (1926), «Рузвельт» і «Антыноя» (1930), «Гібель «Тытаніка» (1935) пра змаганне чалавека з прыродай. Аўтар паэмы «Брэбёф і яго браты» (1940), зб-каў вершаў «Дзюнкерк» (1941), «Нацюрморт» і іншыя вершы» (1943), «Яны вяртаюцца» (1945), «За калодаю» (1947), «Да апошняга вастрыя» (1952), якім уласцівы антываен. і антыфаш. матывы, гуманіст. накіраванасць.
ПРЭ́ТАР (лац. praetor ад praeitor які ідзе наперадзе, стаіць на чале),
урадавая пасада ў Стараж. Рыме і саюзных лац. і італійскіх гарадах. З 367 да н.э. вёў судовыя справы, замяшчаў консула пры яго адсутнасці. Выбіраўся з патрыцыяў, з 337 да н.э. і з плебеяў на 1 год. З 242 да н.э. ўведзены пасады П. па справах паміж рым. грамадзянамі і П. па справах іншаземцаў. З утварэннем рымскіх правінцый П. кіравалі імі пасля заканчэння тэрміну службы. У час імперыі П. — вышэйшыя службовыя асобы ў гарадах.
прававая сістэма ў Стараж. Рыме, што складалася з рашэнняў (эдыктаў) прэтараў — службовых асоб, якія ажыццяўлялі пераважна судовыя, прававыя функцыі. Рашэнні прэтараў заўсёды насілі працэсуальны, а не матэрыяльны характар, бо яны не мелі права адмяняць або змяняць законы. Прэтарскі эдыкт дзейнічаў на працягу года, але кожны новы яго пераемнік пры складанні свайго эдыкта выкарыстоўваў найб. важныя прававыя ўстанаўленні папярэднікаў, фактычна спыняючы дзеянне састарэлых норм. З сярэдзіны 2 ст. да н.э. прэтары атрымалі права складаць у ходзе суд. працэсу абавязковую для суддзяў юрыд. інструкцыю. т.зв. фармулярны працэс. П.п. істотным чынам рэфармавала ін-ты прыватнага права, напр., валоданне, дагавор, права на спадчыну. У 4—5 ст.н.э. адбылося збліжэнне П.п. і цывільнага права, што прывяло да поўнай іх аднастайнасці.
у Старажытным Рыме прывілеяваная частка войска. Першапачаткова П. наз. ахова палкаводцаў, якая набіралася з саюзнікаў і рым. коннікаў. Створаная ў 2 н.э.Аўгустам імператарская гвардыя (9 кагорт па 1000 чал. у кожнай) таксама наз. П. Камплектаваліся з італійцаў. Адрозніваліся ад легіянераў большай платай, меншым тэрмінам службы. П. скасаваны ў 312 Канстанцінам Вялікім.
ПРЭТО́РЫУС ((Pretorius) Андрыес Вільхельмус Якобус) (27.11.1798, каля Храф-Рэйнета, Паўд.-Афр. Рэспубліка — 23.7.1853),
бурскі ваен. і паліт. дзеяч у час перасялення бураў (афрыканераў) з Капскай калоніі на Пн ад р. Аранжавая. Узначаліў бураў у 1838 пасля гібелі іх лідэра П.Рэтыфа. У снеж. 1838 камандаваў атрадамі бураў, якія перамаглі зулусаў у бітве на р. Інкоме. У студз. 1852 падпісаў з англічанамі Сандрыверскую канвенцыю, паводле якой тыя прызнавалі незалежнасць бураў на Пн ад р. Вааль, дзе ў 1856 была створана Паўд.-Афр. Рэспубліка (гл.Трансвааль). Ад яго імя паходзіць назва г.Прэторыя.
ПРЭТО́РЫУС ((Pretorius) Марцінус Веселс) (17.9.1819, каля Храф-Рэйнета, Паўд.-Афр. Рэспубліка — 19.5.1901),
палітычны дзеяч бурскіх рэспублік. Сын А.В.Я.Прэторыуса. Адзін з заснавальнікаў Паўд.-Афр. Рэспублікі (гл.Трансвааль), яе прэзідэнт у 1857—60 і 1864—71. У 1860—63 прэзідэнт Аранжавай свабоднай дзяржавы. Адзін з кіраўнікоў барацьбы супраць брыт. акупацыі (1878—81). У 1881—83 чл. кіруючага трыумвірату Трансвааля.
(Schultheiß)] Міхаэль (15.2.1571 ці 1572, г. Кройцбург, Германія — 15.2.1621),
нямецкі кампазітар, арганіст, муз. тэарэтык. З 1604 прыдворны капельмайстар. У ням. музыку ўвёў шматхорны канцэрт, адным з першых у Германіі выкарыстаў генерал-бас. У творчасці абапіраўся на традыцыі венецыянскай школы. Пісаў свецкую і царк. музыку на ням. і лац. тэксты. Яго вак. і арганныя творы змешчаны ў зб-ках «Musae Sioniae» (т. 1—9, 1605—10), «Musarum Sioniarum Motectae et Psalmi latini» (1607), «Тэрпсіхора» (1612). Аўтар энцыклапедычнай працы «Syntagma musicum» (т. 1—3, 1614—20), у якой сістэматызаваў муз.-тэарэт., гіст. і практычныя звесткі эпохі.
Літ.тв.: Рус.пер. — У кн.: Музыкальная эстетика Западной Европы XVII—XVIII вв. М., 1971.