Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эрудзі́раванасць, ‑і, ж.

Уласцівасць эрудзіраванага. Эрудзіраванасць даследчыка.

эрудзі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Які валодае эрудыцыяй; дасведчаны. Тое, што лаяў Караед, хвалілі чытачы і досыць эрудзіраваныя крытыкі. Паслядовіч.

эруды́т, ‑а, М ‑дыце, м.

Кніжн. Той, хто мае вялікую эрудыцыю. Прозвішча Эпімаха-Шыпілы, вялікага эрудыта і дасведчанага чалавека, усё ж ведалі вучоныя. Семашкевіч.

эруды́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Жан. да эрудыт.

эруды́цыя, ‑і, ж.

Начытанасць. глыбокія і ўсебаковыя веды ў адной ці многіх галінах навукі. Партызан з першага ж дня падабаўся Маеўскаму сваёй эрудыцыяй вучонага і дапытлівасцю разведчыка. Шамякін.

[Лац. eruditio — вучонасць.]