эро́зія, ‑і, ж.
1. У геалогіі — разбурэнне горных народ, паверхні зямлі вадой, ільдом або ветрам. Ледніковая эрозія. Эрозія глебы.
2. У тэхніцы — разбурэнне паверхні металаў пад уздзеяннем механічных фактараў ці электрычных разрадаў.
3. У медыцыне — утварэнне язваў на паверхні эпітэлію.
[Лац. erosio — раз’яданне.]
эро́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Павышаная пачуццёвасць, пачуццёвы элемент у чым‑н. Варта адзначыць, што пра інтымныя ўзаемаадносіны герояў Баранавых расказвае стрымана, тактоўна, з пачуццём меры, як і ўласціва сапраўднаму мастаку, — без эротыкі і грубай пачуццёвасці. Мушынскі.
2. зб. Творы мастацтва і літаратуры, насычаныя пачуццёвасцю, прысвечаныя апісанню яе.
[Грэч. érōs, érōtos — любоў, каханне.]