Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эрза́ц, ‑а, м.

Непаўнацэнны заменнік чаго‑н.; сурагат. [Грэчка:] — Цыгарэты ў іх [немцаў] хоць і пахучыя, скажу я вам, але дрэнь, эрзац. Няхай.

[Ням. Ersatz — замена.]

эрзя, ‑і, м. і ж.

Адна з дзвюх этнаграфічных груп мардоўскага народа.

эрзя́не, ‑зян; адз. эрзянін, ‑а, м.; эрзянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. эрзянкі, ‑нак; ж.

Тое, што і эрзя.

эрзя́нін,

гл. эрзяне.

эрзя́нка,

гл. эрзяне.

эрзя́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эрзян, які належыць, уласцівы ім. Эрзянская мова.