Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эмфа́за, ‑ы, ж.

1. У літаратуры — узмацненне эмацыянальнай выразнасці літаратурнага стылю, што дасягаецца зменай інтанацыі і выкарыстаннем розных рытарычных фігур.

2. У лінгвістыцы — спосаб артыкуляцыі, які стварае асаблівае гучанне некаторых зычных.

[Ад грэч. émphasis — выразнасцю]

эмфаты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца асаблівай эмацыянальнай выразнасцю. Эмфатычная гаворка.

2. Які вымаўляецца з асобым напружаннем. Эмфатычныя зычныя. Эмфатычныя гукі.

эмфізе́ма, ‑ы, ж.

Спец.

1. Збіранне паветра ў якіх‑н. органах, тканках арганізма. Падскурная эмфізема.

2. Хваравітае павелічэнне аб’ёму лёгкіх. Эмфізема лёгкіх.

[Грэч. emphýsēma — уздуцце.]

эмфіземато́зны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Уласцівы эмфіземе; хворы на эмфізему. Эмфізематозная пухліна.

эмфізема́тык, ‑а, м.

Разм. Хворы на эмфізему.