Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

э́му, нескл., м.

Вялікая птушка атрада казуараў з буравата-шэрым апярэннем і доўгімі трохпальцымі нагамі; аўстралійскі страус.

[Парт. ema — страус.]

эмульгава́нне, ‑я, н.

Спец.

1. Утварэнне эмульсіі (у 1 знач.).

2. Нанясенне эмульсіі на якую‑н. паверхню для засцярогі яе ад пашкоджання.

[Ад лац. emulgere — даіць.]

эмульгава́цца, ‑гуецца; зак. і незак.

Спец.

1. Ператварыцца (ператварацца) у эмульсію (у 1 знач.).

2. толькі незак. Зал. да эмульгаваць.

эмульгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак. і незак., што.

Спец. Зрабіць (рабіць) эмульгаванне (у 2 знач.).

эмульга́тар, ‑у, м.

Спец. Рэчыва, якое спрыяе ўтварэнню эмульсій і павышэнню іх устойлівасці. Эмульгатар маргарыну.

эмульсава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. эмульсаваць.

эмульсава́цца, ‑суецца; зак. і незак.

Спец.

1. Тое, што і эмульгавацца (у 1 знач.).

2. толькі незак. Зал. да эмульсаваць.

эмульсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., што.

Спец. Тое, што і эмульгаваць.

эмульсі́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да эмульсіі. Эмульсійны слой. // Які ўтрымлівае эмульсію. Эмульсійныя фарбы. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе эмульсіі. Эмульсійнае ахаладжэнне пракату.

эмульсі́н, ‑у, м.

Спец. Бялковае рэчыва, якое знаходзіцца ў міндалі.