эмбалі́я, ‑і,
У медыцыне — закупорванне крывяноснага сасуда якой‑н. густой часцінкай, занесенай крывёю з адной часткі цела ў другую.
[Ад грэч. embolē — укідванне, укліньванне.]
эмбалі́я, ‑і,
У медыцыне — закупорванне крывяноснага сасуда якой‑н. густой часцінкай, занесенай крывёю з адной часткі цела ў другую.
[Ад грэч. embolē — укідванне, укліньванне.]
эмба́рга,
Забарона дзяржаўнай уладай увозу ці вывазу за мяжу чаго‑н. (тавараў, каштоўнасцей).
[Ісп. embargo.]
эмбле́ма, ‑ы,
Прадмет ці відарыс прадмета як умоўнае ці сімвалічнае вырашэнне якога‑н. паняцця, ідэі.
[Грэч. ēmblēma — устаўка; рэльефная аздоба.]
эмблематы́чны, ‑ая, ‑ае.
эмбрыёлаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне эмбрыялогіі.
эмбрыён, ‑а,
Зародак чалавека ці жывёлы.
[Грэч. émbryon.]
эмбрыягене́з, ‑у,
[Ад грэч. émbryon — зародак і génesis — нараджэнне, узнікненне.]
эмбрыялагі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да эмбрыялогіі.
2. Звязаны з перыядам развіцця эмбрыёна.
эмбрыяло́гія, ‑і,
Раздзел біялогіі, які вывучае развіццё эмбрыёнаў.
[Ад грэч. émbryon — зародак і logos — вучэнне.]
эмбрыяна́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эмбрыёна.