Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эма́левы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да эмалі (у 1 знач.). Эмалевыя фарбы. // Зроблены з эмалі; пакрыты, упрыгожаны эмаллю. Саша выняў з маленькай верхняй кішэні пінжака невялікую рубінавую зорачку з белым эмалевым галубком і ўрачыста падаў яе дзяўчынцы. Краўчанка.

2. Які звязаны са спосабам атрымання эмалі (у 2 знач.). Эмалевая тэхніка.

эмалірава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. эмаліраваць.

эмалірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад эмаліраваць.

2. у знач. прым. Пакрыты эмаллю (у 1 знач.). Фрося працадзіла малако, наліла эмаліраваны кубак сырадою. Пальчэўскі.

эмалірава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да эмаліраваць.

эмалірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Пакрываць эмаллю (у 1 знач.). Эмаліраваць посуд.

эмаліро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эмаліроўкі; прызначаны для эмаліроўкі. Эмаліровачная вытворчасць. Эмаліровачныя работы.

эмаліро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. эмаліраваць.

2. Слой эмалі на чым‑н., паверхня з эмалі. Трэшчына на эмаліроўцы.

эмаліро́ўшчык, ‑а, м.

Майстар, які займаецца эмаліроўкай чаго‑н.

эмаліро́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да эмаліроўшчык.

эма́ль, ‑і, ж.

1. Непразрыстая шклопадобная маса для пакрыцця металічных прадметаў з мэтай захавання іх ад акіслення, а таксама глазура для пакрыцця мастацкіх вырабаў. У невялічкім.. [пакоі] з мяккай мэбляю і сінімі сценамі, упрыгожанымі медальёнамі з эмалі і ідылічнымі гравюрамі з народнага побыту, было поўна людзей. Караткевіч. // Паверхня з такога рэчыва ці слой яго на чым‑н. Цяпер палавіна вучняў нашай школы носіць гэтыя значкі з чырвоным крыжам на белай эмалі. Жычка. // перан. Пра гладкую бліскучую паверхню, якая нагадвае такую масу. У шырокім марскім прасторы белымі чайкамі плавалі яхты. Сярод ярка-зялёных далін былі відаць белыя будынкі сядзіб і санаторыяў; кудлатыя, як авечкі, хмаркі беглі па ўступах гор. Усё нібы ззяла золатам, зялёнай, блакітнай і белай эмаллю. Рамановіч.

2. Мастацкі выраб, пакрыты такой масай. Калекцыі эмалей.

3. Цвёрдае бліскучае рэчыва, якое пакрывае знешнюю частку зубоў.

4. Разм. Эмалевая фарба.

[Фр. émail.]