эмфа́за, ‑ы,
1. У літаратуры — узмацненне эмацыянальнай выразнасці літаратурнага стылю, што дасягаецца зменай інтанацыі і выкарыстаннем розных рытарычных фігур.
2. У лінгвістыцы — спосаб артыкуляцыі, які стварае асаблівае гучанне некаторых зычных.
[Ад грэч. émphasis — выразнасцю]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)