Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пітво́, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. піць.

2. Тое, што п’юць, напітак. Перад .. [людзьмі] стаялі розныя стравы і пітво. Маўр. Потым усе замітусіліся. Вынеслі на двор пад распукнутую яблыню стол, разаслалі на ім белы ў складках абрус і, увіхаючыся адна перад адной, пачалі расстаўляць пітво і закуску. Ракітны.

піткі́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Які добра, прыемна піць.

пітны́ 1, ‑ая, ‑ое.

Прыгодны для піцця. Пітная вада.

•••

Пітная сода гл. сода.

піто́к, ‑тка, м.

Разм. Чалавек, які любіць і можа выпіць многа спіртных напіткаў. [Галя:] — Вы ж ведаеце, які з мяне піток. Сабаленка.

піто́мнік, ‑а, м.

Тое, што і гадавальнік. Васіль з Костусем на падводах недзе вёрст за сто з’ездзілі за шчэпамі ў пітомнік. Васілевіч.

піто́н, ‑а, м.

Вялікая неядавітая змяя сямейства ўдаваў, якая жыве пераважна ў джунглях.

пі́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад піць.

пітэка́нтрап, ‑а, м.

Найбольш ранні выкапнёвы прадстаўнік групы старажытных людзей, які захаваў у сабе многа рыс малпы.

[Грэч. píthēcos — малпа і ántrōpos — чалавек.]