мяч, ‑а́, м.
Зроблены з пругкага матэрыялу шар для гульні, які адскаквае пры ўдары аб цвёрдую паверхню. Футбольны мяч. Хакей з мячом.
•••
Кручаны мяч — мяч, які пры палёце круціцца ў бок палёту (пры гульні ў валейбол, тэніс і інш.).
мя́чык, ‑а, м.
Памянш. да мяч; тое, што і мяч. У Віці ў руках — маленькі гумавы мячык. Васілёнак.
мячэ́ўнік, ‑у, м.
Абл. Рагоз. Нешырокі пакручасты ручай, скрозь парослы трыснягом і такім магутным мячэўнікам, што скрозь яго, здавалася, без касы і не пройдзеш. Шашкоў. Між купкамі хмызнякоў яшчэ шмат асталося глыбокіх вокнаў-балачын, якія блішчалі чорнай вадою пад зелянінай мячэўніку і кугі. Кірэенка.
мячэ́ць, ‑і, ж.
Малітоўны дом у мусульман.