Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зык, ‑у, м.

Рэзкі, звонкі гук, голас. З выгану даносіўся рэзвы зык пастуховай трубы. Гартны. З балот даносіліся хвалі незвычайна мяккіх зыкаў крахтання жаб. Колас.

зы́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зыкаць — зыкнуць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Зыканне пчол.

зы́каўка, ‑і, ДМ ‑каўцы; Р мн. ‑кавак; ж.

Разм. Зеленаватая летняя муха з балючым укусам. Зыкаўка напала на каня.

зы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зыкнуць.

зы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Моцна, голасна, рэзка крыкнуць. — На печ! — зыкнуў на .. [дзяцей] бацька, падышоўшы дастала. Кулакоўскі.

2. Утварыць рэзкі, свісцячы гук. Зыкнуў, бразнуў сталлю-чыгуном цягнік, уздрыгануў ад натугі. Галавач.