зычлі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць зычлівага. Стары Несцер з сынам, з нявесткай пасадзілі.. [гасцей] з ветлівасцю, зычлівасцю. Пестрак.
зычлі́вец, ‑ліўца, м.
Той, хто жадае каму‑н. дабра.
зычлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які жадае дабра другому; прыхільны, спагадны. Полі нязвычна было бачыць сваю вечна сярдзітую, непадступную гаспадыню ў ролі дабрадушнай, зычлівай цёткі. Арочка. // Які выяўляе схільнасць, ласку, дабрату. Зычлівы голас. Зычлівая ўсмешка.
зы́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць, якасць зычнага. Зычнасць голасу.
зы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Звонкі, прарэзлівы, гучны. Прачнуўся Арцыховіч ад зычнага голасу днявальнага, які падаваў каманду на пад’ём. Алешка. Школа гаманіла, дрыжала ад зычных дзіцячых галасоў ужо месяцы тры. Ракітны.
2. Які ўтвараецца пры праходжанні моцнага струменю паветра праз перашкоду ў якім‑н. месцы моўнага апарату (пра гукі мовы). Зычны гук. / у знач. наз. зы́чны, ‑ага, м.; зы́чная, ‑ай, ж. Звонкія зычныя. Глухія зычныя. Цвёрдыя зычныя. Зацвярдзелыя зычныя.
•••
Альвеалярныя зычныя — зычныя гукі, пры вымаўленні якіх кончык языка дакранаецца да верхніх дзяснаў, напрыклад, беларускія «ж», «ш».
Санорныя зычныя — зычныя («р», «л», «м», «н»), пры вымаўленні якіх голас пераважае над шумам.
зы́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што і чаго.
1. Тое, што і жадаць (у 2 знач). — Мой сын! Дабра я табе зычу, благасла ясных зор. Дубоўка. Відаць было, што цётка Яромінчыха задаволена сваёй кватаранткай і зычыць ёй шчасця, як роднаму дзіцяці. Кухараў.
2. Абяцаць, прадказваць што‑н. Каханне Машэкі і Наталькі зычыла ім шчасце ў будучым. Шкраба. Ноч зычыла холад, — па зжатых палях за туманам ужо блізка да вёскі кралася восень. Пташнікаў.