аціра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Церціся аб што‑н. Мітрафан пахіліўся і ўзяў за ашыйнік сабаку, які аціраўся ля ног. Самуйлёнак.
2. перан. Быць, знаходзіцца дзе‑н., каля каго‑н. без пэўнага занятку. Стасюк аціраўся каля вялікіх і ўсё дурыўся. Чорны.
аціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ацерці.
•••
Аціраць халадкі — ухіляцца ад работы, гультаяваць.
аціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аціснуць.
аці́снуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад аціснуць.
аці́снуць, ацісну, аціснеш, ацісне; зак.
Тое, што і абціснуць.
аціха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аціхнуць.
аці́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. аціх, ‑ла; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць ціхім; замоўкнуць (пра гукі, шум). Нехта праехаў з лёскатам конна па бруку, і потым аціхла зноў усё. Мурашка. Рой яшчэ нейкі час пагудзеў з перапуду, ды і аціх. Якімовіч.
2. перан. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аслабець у дзеянні, сіле; спыніцца (пра стыхійныя з’явы). Пад вечар завея аціхла. Колас.
3. Прыйсці ў спакойны стан; супакоіцца. Максім зусім аціх і .. без пілоткі на чорным чубе высока ляжаў галавой.. на падушцы. Брыль. // Замкнуцца ў сабе; прыціхнуць. Асцярожны немец і аціх і вёў сабе гаспадарку так, як яна вялася аканомам. Чорны. Адам нечакана аціх, замаркоціўся, панікла схіліў галаву. Ракітны.