ацвеража́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да ацверазіцца.
2. Зал. да ацверажаць.
ацвеража́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ацверазіць.
ацверажэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ацверазіць і ацверазіцца.
ацверазе́лы, ‑ая, ‑ае.
Які ацверазеў, стаў цвярозы. // перан. Які стаў цвяроза думаць, меркаваць аб чым‑н.
ацверазе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее і ацвяро́зець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць цвярозым пасля ап’япення. // перан. Пачаць цвяроза думаць, разважаць, вырашаць пытанні.
ацверазі́цца, ацверажуся, ацвярэзішся, ацвярэзіцца і ацвяро́зіцца, ‑рожуся, ‑розішся, ‑розіцца; зак.
Стаць цвярозым пасля ап’япення. Хлор, ужо ацверазіўшыся, прыўстаў з месца і нядбайна матнуў рукою. Гартны. // перан. Пачаць цвяроза думаць, меркаваць пра што‑н.
ацверазі́ць, ацверажу, ацвярэзіш, ацвярэзіць і ацвяро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., каго.
Прывесці ў цвярозы стан, зрабіць цвярозым. // перан. Вярнуць каму‑н. здольнасць цвяроза думаць, меркаваць аб чым‑н. [Пашкевічус:] — Але мая стрэльба .. ацверазіла [Парэчкуса], ды і Йонас з бацькам скруцілі яму рукі. Броўка. Восеньская паездка як бы ацвярозіла [Паходню]. Хадкевіч.
ацвярдзе́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў цвёрдым; зацвярдзелы. Ацвярдзелая смала.
ацвярдзе́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ацвярдзець.
ацвярдзе́ць, ‑ее; зак.
1. Перайсці з вадкага стану ў цвёрды; зацвярдзець. // Зрабіцца цвярдзейшым; пацвярдзець.
2. Спец. Зрабіцца цвёрдым (пра зычныя гукі).