Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ацэло́т, ‑а, М ‑лоце, м.

Вялікая дзікая кошка, якая водзіцца ў Паўднёвай Амерыцы.

[Фр. ocelot.]

ацэментава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ацэментаваць.

ацэментава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Пакрыць слоем цэменту.

ацэ́начны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ацэнкі. Ацэначныя нормы. Ацэначная камісія.

ацэ́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ацаніць.

ацэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ацэньваць — ацаніць.

2. Думка, меркаванне пра якасць, годнасць, значэнне каго‑, чаго‑н. Даць ацэнку.

3. Прынятае абазначэнне ступені ведаў і паводзін вучняў; адзнака. Паставіць ацэнку. Пяцібальная сістэма ацэнак.

ацэ́ншчык, ‑а, м.

Той, хто робіць ацэнку, вызначае цану чаму‑н.

ацэ́ншчыца, ‑ы, ж.

Жан. да ацэншчык.

ацэ́ньвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да ацэньваць.

ацэ́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ацаніць.