Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

баязлі́вец, ‑ліўца, м.

Той, хто ўсяго баіцца, у каго пачуцці страху бяруць верх над іншымі пачуццямі. [Салавей:] — Адступаюць толькі баязліўцы і шкурнікі, а дзе не хапае сілы, там выручае хітрасць і смеласць. Грахоўскі.

баязлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўсяго баіцца, нясмелы, палахлівы. Князю было прыкра, што яго чалядзінец такі затуканы і баязлівы... Гарэцкі. // Які выражае боязь, нясмеласць. Жанчына глянула на сына нейкім баязлівым позіркам, пачуўшы ў ягоных словах як бы здзек. Чорны. Казік пазірае на мяне баязлізымі вачамі. Баранавых. / у перан. ужыв. Кволыя і баязлівыя тоны мацнеюць, напаўняюцца бадзёрасцю. Бядуля. Я не знаю сам, браточкі, Чаму мне так мілы Буры, плач асенняй ночкі, Спеў яе пастылы, Лесу гоман, гуд нястройны, Шум лазы ў балоце, Баязлівы, неспакойны Шолах у чароце. Колас. // у знач. наз. баязлі́вы, ‑ага, м. Той, хто ўсяго баіцца. Баязліваму і свой цень страшны. Прыказка.

•••

Не з баязлівага дзесятка гл. дзесятак.

баязлі́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. ‑лівак; ж.

Жан. да баязлівец.

бая́н, ‑а. м.

1. Вялікі гармонік з складанай сістэмай ладоў. А тут невялічкі, хударлявы Валерый Фралоў, углядаючыся ў зорнае неба, перабірае лады на баяне і ціха спявае «Школьны вальс». Грахоўскі.

2. Гіст. Паэт, пясняр. Песні для народа Тварыў баян Купала. Аўрамчык. Для вечнасці, спетай баянам сурова, Жыве Руставелі. Колас.

баяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на баяне. Баяніст, доўгі дзяцюк, прыклаўшы вуха да мяхоў, ляніва расцягваў баян. Асіпенка.

баяні́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да баяніст.

ба́янне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. баяць.

бая́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да баяна.

бая́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Уст. Шаферка, дружка маладой у час вясельнага абраду. Грузчыкі і вазакі, Пад вясёлае гранне музык, З маладымі баяркамі, Як на вяселлі сваім танцавалі. Танк.

2. Разм. Высокая футравая шапка. Антон увайшоў нарэшце, глянуў на жонку і пачаў павольна распранацца. Зняў сваю баярку. Паклаў яе акуратна на палічку вешалкі. Шамякін.

бая́рскі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да баяраў, належыць баярам. Баярская сядзіба. // Які складаецца з баяраў. Баярская дума. // Уласцівы баярам. Баярскі быт эпохі Івана Грознага.