барво́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць барвовага; барвовае адценне. Крамлёўскіх зор агністая барвовасць Усю зямную абдымае шыр. Астрэйка.
барво́віцца, ‑віцца; незак.
Тое, што і барвавець. На ўсходзе барвовілася неба.
барво́віць, ‑вовіць; незак.
Тое, што і барваваць. Ярмоленка крыху памаўчаў, прыжмурыўшыся на нізкае сонца, якое барвовела паўнеба і залаціла стрэхі хат і зямлянак. Сіўцоў.
барво́вы, ‑ая, ‑ае.
Густа-чырвоны, пурпуровы. Недзе недалёка неба асвяцілася барвовым зарывам. Грахоўскі. Петражыцкі ўвесь, з ног да галавы, стаў барвовы, як ад агню. Пташнікаў.
барвя́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць барвянага; барвянае адценне.
барвя́нец, ‑нцу, м.
Густа-чырвоны, пурпуровы колер. Тыя дрэвы, што засталіся, змянілі свой зялёны ўбор на барвянец і золата, дэманструючы гэтым непарушнасць законаў жыцця і смерці. Мікуліч.
барвяне́ць, ‑нее; незак.
Тое, што і барвавець. Барвянеў трапяткі над сялібамі сцяг, Абвяшчаючы волю і долю... Гурло.
барвяні́сты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і барвісты. Барвяністых прысад паясы Паплылі ўдалячынь — пад нябёсы. І. Калеснік.
барвяні́ца, ‑ы, ж.
Тое, што і барвянец. Ападзе барвяніцай рабіна на дол І застыне ў чаканні спатканняў вясёлых. Кірэенка.