батыме́трыя, ‑і,
[Грэч. bathýs — глыбокі, metreō — мераю.]
батыме́трыя, ‑і,
[Грэч. bathýs — глыбокі, metreō — мераю.]
батыпла́н, ‑а,
Глыбакаводны апарат для вывучэння марскіх глыбінь, здольны манеўраваць у вертыкальным і гарызантальным становішчы.
баты́р, ‑а,
Ва ўсходніх народаў — волат, асілак, адважны чалавек.
батыска́ф, ‑а,
Самаходны апарат для глыбакаводных даследаванняў.
[Грэч. bathýs — глыбокі, skáphos — судна.]
баты́ст, ‑у,
Тонкая паўпразрыстая тканіна з ільняной або баваўнянай пражы.
[Фр. batiste.]
баты́ставы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да батысту.
батысфе́ра, ‑ы,
Стальная камера сферычнай формы, пры дапамозе якой вывучаецца падводная расліннасць і жывёльны свет.
[Грэч. bathýs — глыбокі, spháira — шар.]
батэрфляі́ст, ‑а,
Спартсмен, які плавае стылем батэрфляй.
батэрфля́й, ‑ю,
Адзін са спосабаў спартыўнага плавання, пры якім грабок робіцца ў вертыкальнай плоскасці і абедзве рукі адначасова выносяцца на паверхню вады.
[Ад англ. butterfly — матылёк.]
бау́л, ‑а,
Падарожны куфэрак; скрынка круглаватай формы.
[Іт. baule.]