Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

басэ́тля, ‑і, ж.

Разм. Беларускі народны смычковы музычны інструмент нізкага рэгістру, кантрабас. Зварыла вясна прываротнае зелле. Без бубна было, без басэтлі вяселле. Зарыцкі.

бася́к, ‑а, м.

1. Прадстаўнік дэкласаваных слаёў насельніцтва ў капіталістычным грамадстве.

2. Разм. лаянк. Нягоднік, гарэза, свавольнік. [Халімон:] — Ён, гэты басяк, пада мной кпіны строіць. Чакай жа, я табе пакажу! Галавач.

бася́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да басяка, уласцівы басяку (у 1, 2 знач.). Басяцкае жыццё. Басяцкія звычкі.

бася́цтва, ‑а, н.

1. Характар жыцця басяка, паводзіны басяка.

2. зб. Басякі.

бася́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Жан. да басяк (у 2 знач.).

бася́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Разм. Весці басяцкае жыццё. [Пракоп:] — Не дам! Вот жа не дам! Басячыць ідзі. Баранавых.

баталі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Мастак, творы якога прысвечаны ваеннай тэматыцы. Экспазіцыя музея абароны Брэсцкай крэпасці папаўняецца яшчэ адным мастацкім творах маладога баталіста. «Беларусь».

бата́лія, ‑і, ж.

1. Уст. Бітва, бой. Гродзенская губерня была месцам жорсткіх баталій у вайну 1812 года. / у перан. ужыв. Футбольныя баталіі.

2. Разм. жарт. Бурная сварка, бойка. [Рымар:] — Учора трохі кепска атрымалася. Прымусіў вас быць сведкам сямейнай баталіі. Арабей.

[Фр. bataille.]

батальён, ‑а, м.

Вайсковае падраздзяленне, якое звычайна складаецца з некалькіх рот і спецыяльных узводаў. Стралковы батальён. Санітарны батальён. Дысцыплінарны батальён. □ Асобны супрацьтанкавы батальён адыходзіў па палявой дарозе. Дудо.

[Фр. baraillon.]

батальённы, ‑ая, ‑ае.

1. Разм. Які мае адносіны да батальёна, належыць батальёну, арганізуецца ў батальёне. Батальённы камісар. Батальённы мінамёт. Батальённы камітэт.

2. у знач. наз. батальённы, ‑ага, м. Камандзір батальёна. [Блешчыка] часцяком бачыў Дудок за апошнія дні, батальённы не разбыў і ў іх часці. Лынькоў.