баскетбо́л, ‑а,
Камандная спартыўная гульня, пры якой кожная каманда імкнецца закінуць рукамі мяч у падвешаны на слупе кошык (кольца з сеткай) праціўніка.
[Англ. basket-ball.]
баскетбо́л, ‑а,
Камандная спартыўная гульня, пры якой кожная каманда імкнецца закінуць рукамі мяч у падвешаны на слупе кошык (кольца з сеткай) праціўніка.
[Англ. basket-ball.]
баскетбо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да баскетбола; прызначаны для гульні ў баскетбол.
баске́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да баскета.
ба́скі, ‑аў;
Карэнная народнасць паўночна-заходніх тэрыторый Іспаніі і суседніх паўднёва-заходніх раёнаў Францыі.
баско́нка,
ба́скскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да баскаў; належыць баскам.
ба́сма, ‑ы,
Род расліннай фарбы для валасоў.
[Цюрк.]
басма́, ‑ы́;
1. Тонкія лісты золата, серабра або медзі з выціснутымі малюнкамі, якія ўжываліся для ўпрыгожанняў.
2. У час татарскага нашэсця — пячатка з адбіткам партрэта хана.
[Цюрк. басма — адбітак.]
басма́цкі, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з басмачамі, басмацтвам.
басма́цтва, ‑а,
Узброены контррэвалюцыйны нацыяналістычны рух у Сярэдняй Азіі ў перыяд барацьбы за ўмацаванне Савецкай улады, які набыў характар адкрытага палітычнага бандытызму.
басма́ч, ‑а,
Удзельнік контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай банды ў Сярэдняй Азіі.
[Ад цюрк. басмак — рабіць налёт.]