Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спіха́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. спіхаць ​1 — сапхнуць.

спіха́цца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да спіхаць ​1.

спіха́цца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да спіхаць ​2.

спіха́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сапхнуць.

спіха́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сапхаць.

спі́хванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. спіхваць — спіхнуць.

спі́хвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да спіхваць.

спі́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да спіхнуць.

спіхну́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад спіхнуць.

спіхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Тое, што і сапхнуць. Пакульгваючы, бягу да Казіміра, памагаю спіхнуць човен і саджуся на вёслы. Савіцкі. Не баяўся [Савелій], што які-небудзь спрытны інжынерык спіхне яго з месца. Шамякін. У Рыбакова паступова складаўся план — спіхнуць справу на каго-небудзь іншага, а самому заняцца чым-небудзь больш цікавым. Асіпенка.

спі́ца, ‑ы, ж.

1. Адзін з драўляных або металічных стрыжняў, які злучае калодку кола з вобадам. Вялізныя колы былі напалавіну без спіц, абады без шын. Машара. Пярэдняе кола веласіпеда ўдарылася аб пень, сагнулася, тырчаць вырваныя спіцы. Жычка. // Адзін з драўляных або металічных стрыжняў рулявога кола. Спіцы штурвала. // Адзін з металічных прутоў, што складаюць каркас парасона.

2. Драўляны або металічны стрыжань рознага прызначэння. На таку .. стаяла саматужная сячкарня — бервяно-к[о]злы на чатырох ножках з дзвюма парамі ўбітых наўскасяк спіц. Колас. [Міхалка] выведае тады ўсю механіку калёсікаў, зубчыкаў, спіц, шасцерняў, .. якіх у гадзінніку так многа. Бядуля.

3. Плоскае выгнутае шыла для пляцення лапцей. [Дзед:] — Чаго ты там слепішся ў тую кніжку. Хіба ты з яе хлеба наясіся... Вунь бы лепш наломваўся лапці пл[е]сці, а то вырасцеш і спіцы не будзеш умець у руках трымаць. Сабаленка.

•••

Апошняя (дзесятая) спіца ў калясніцы — а) чалавек, які адыгрывае нязначную ролю ў жыцці, грамадстве, у якой‑н. справе; б) тое, што мае малое значэнне.

спі́цца, сап’юся, сап’ешся, сап’ецца; сап’ёмся, сап’яцеся; зак.

Разм. Стаць п’яніцам, п’яніцай. Бачыць жонка, што бяда з Савасцеем; трэба якую раду даваць, бо сап’ецца. Чорны. Казалі, што быў .. [дыякан] артыстам, сніўся і пайшоў бадзяцца з парафіі ў парафію. Грахоўскі.