лупцава́ны і лупцо́ваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад лупцаваць (у 1 знач.).
лупцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., каго-што і без дап.
1. Біць, хвастаць. Не звяртаючы ўвагі на мой крык, Язэп усё цягаў мяне за вуха і ўвесь час лупцаваў дубцом па спіне. Лупсякоў. Павозкі спяшаліся абагнаць адна адну, салдаты з усіх сіл лупцавалі коней, крычалі, лаяліся. Мележ. // Стукаць, удараць па чым‑н. Крычаў і Федзя: «Дахаты». І таксама лупцаваў лыжкай па стале, тупаў нагамі. Хомчанка.
2. Тое, што і лупіць 1 (у 4 знач.). Да даху і сценах лупцаваў парывісты дождж, абсыпаў шыбы безліччу дробных кропель. Няхай.
лупцану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм. Аднакр. да лупцаваць.
лупцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Р мн. ‑цовак; ж.
Дзеянне паводле дзеясл. лупцаваць (у 1 знач.) і лупіць 1 (у 2 знач.).
•••
Даць лупцоўку гл. даць.
лупяну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм. Аднакр. да лупіць 1 (у 2, 3 і 4 знач.). [Сасноўскі] лупянуў каня раз і другі, той.. рвануўся ў галоп і мчаўся па рэдкалессю, як віхор. Чарнышэвіч. [Сабольскі:] — Аграбілі... Тыя — грошы лупянулі, гэтыя — па душу прыйшлі. Пташнікаў. — Будзе дождж — сказаў Сашка. — Доўга не будзе, а — вялікі. Можа нават і з градам.. лупянуць. Ракітны.
лу́сачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Памянш. да луска.
2. Разм. Асобная пласцінка лускі. Лусачка сасновай кары. Лусачка пупышкі.
3. Мікраскапічная хіцінавая пласцінка на целе некаторых членістаногіх жывёлін (галоўным чынам насякомых).
луска́, ‑і, ДМ ‑сцэ, ж.
1. Дробныя пласцінкі, якія размешчаны на паверхні цела некаторых пазваночных жывёлін (рыб, яшчарак, змеяў). Цэлымі стайкамі хадзілі .. [плоткі] пад лазовымі кустамі, пабліскваючы на сонцы срэбнай луской. Лынькоў. А гэтым часам пры сасонцы Гадзюка грэецца на сонцы, — Блішчыць на ёй узор лускі. Крапіва.
2. Слаістае покрыва чаго‑н. Луска цыбулі. □ Зашамацела над галавой сасновая луска: відаць, вавёрачка схавалася ў густую крону. Курто.
лускава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Пакрыты луской, лускамі; з луской, лускамі. Лускаватая змяя. Лускаваты ствол дрэва.
2. у знач. наз. лускава́тыя, ‑ых. Атрад класа паўзуноў, які аб’ядноўвае падатрады хамелеонаў, яшчарак, змеяў.
•••
Лускаваты лішай гл. лішай.
лускаві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Тое, што і лусачка.