Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

велікару́ска,

гл. велікарусы.

велікару́скі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да велікарусаў. Велікарускія дыялекты.

велікару́сы, ‑аў; адз. велікарус, ‑а, м.; велікаруска, ‑і, ДМ ‑цы; мн. велікарускі, ‑сак; ж.

Тое, што і рускія.

велікасве́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да арыстакратычных слаёў грамадства. Велікасвецкае асяроддзе. Велікасвецкія манеры.

веліко́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вялікадня. Велікодны дзень. Велікоднае яйцо.

ве́ліч, ‑ы, ж.

1. Што‑н. надзвычай вялікіх памераў; гмах. Начныя змрокі.. зусім ужо ахуталі лес, над якім узвышаецца чорная веліч дрэва. Лынькоў. Навокал — неабсяжная прастора пад бяздоннай веліччу неба. Брыль.

2. Грандыёзнасць, незвычайная сіла праяўлення чаго‑н., што выклікае вялікую павагу. Мы стаім з Васілісай і доўга-доўга маўчым, супакоеныя і ў той жа час глыбока ўсхваляваныя веліччу і хараством прыроды. Васілевіч.

3. Вялікае значэнне каго‑, чаго‑н. Веліч перамогі. Веліч дружбы. □ Хай славіцца век, чалавек, бязмежная веліч твая. Панчанка.

веліча́льны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Віншавальны. Пацалункам велічальным нас вітае сонца з неба. Хведаровіч.

веліча́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. велічаць (у 1 знач.).

2. Уст. Віншаванне песнямі.

веліча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да велічаць.

веліча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.

1. Называць па імені і па бацьку, па званню і пад. Памочнік саліднага дзядзькі ўважліва і пільна паглядзеў на зайшоўшага чалавека і вельмі сур’ёзна пацікавіўся, як падарожнага завуць-велічаюць. Вірня.

2. Уст. Віншаваць песнямі.