бузацёр, ‑а, м.
Разм. Задзіра, скандаліст. [Кашын:] — І не спадзявайся [Аляксееў], што калі два-тры бузацёры плявузгаюць нешта на мяне, то я ўжо і не начальнік. Карпаў.
бузацёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Жан. да бузацёр.
бузацёрскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да бузацёра, уласцівы бузацёру. Бузацёрскі ўчынак.
бузацёрства, ‑а, н.
Разм. Характэрная рыса і асаблівасць, а таксама дзейнасць бузацёра; парушэнне парадку.
бузіна́, ‑ы, ж.
Дрэвавая ці кустовая расліна сямейства бружмелевых з чырвонымі або чорнымі ягадамі.
бузіно́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бузіны. Бузіновы куст.
бузі́ць, бужу, бузіш, бузіць; незак.
Разм. Шумець, скандаліць, рабіць бязладдзе. [Язва:] Ужо ўсё так добра наладзілася, а ты [Праменны] пачынаеш бузіць. Крапіва.
бузяны́, ‑ая, ‑ое.
Разм. Пакрыты бузою 1 (у 1, 3 знач.). Стары падплыў да берага, падняў канец снасці з тычкаю і лёгка ўваткнуў тычку ў бузяное дно. Карамазаў.
буй 1, буя́, М на буі́; мн. буі́, буёў; м.
Высокае, адкрытае з усіх бакоў для ветру месца. Гэта быў даволі высокі буй, парослы верасам і дробным сасоннічкам. Броўка. Але ляжаць за сумётамі было зацішней і ўтульней, чым на буі. Грахоўскі.
буй 2, бу́я, М на буі́; мн. буі́, буёў; м.
Сігнальны паплавок на рацэ, возеры, у бухце для абазначэння мелі, месца рыбацкай сеці і пад.
[Гал. boei.]