барытана́льны, ‑ая, ‑ае.
Па тэмбру і дыяпазону блізкі да барытону (у 1 знач.).
барытана́льны, ‑ая, ‑ае.
Па тэмбру і дыяпазону блізкі да барытону (у 1 знач.).
барыто́н, ‑а,
1. Мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам.
2. Духавы або струнны музычны інструмент баса-барытоннага дыяпазону і тэмбру.
барыто́навы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і барытонны.
барыто́нны, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы барытону.
бары́чны, ‑ая, ‑ае.
У геафізіцы — які мае адносіны да атмасфернага ціску.
[Ад грэч. baros — цяжар.]
бары́ш, ‑у,
1. Пачастунак пасля куплі-продажу, заключэння здзелкі.
2. Чысты прыбытак ад гандлю або перапродажу.
[Цюрк.]
барэ́й, ‑ю,
У старажытнагрэчаскай міфалогіі — бог паўночнага ветру.
[Грэч. Boreas.]
барэлье́ф, ‑а,
Від скульптуры, выкананай на паверхні каменя, дрэва, металу і пад., якая выступае над паверхняй, утвараючы з ёю адно цэлае.
[Фр. bas-relief.]
барэлье́фны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да барэльефа; уласцівы барэльефу.
барэ́ткі, ‑так;