барс, ‑а, м.
Буйны драпежнік сямейства катоў з плямістай поўсцю.
ба́рсавы, ‑ая, ‑ае.
Які належыць барсу; зроблены з футра барса. Барсавая шкура.
барса́нне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. барсаць.
барса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Уцягваць абору ў вушкі лапця. Барсаць лапаць.
барсу́к, ‑а, м.
Лясны драпежны пушны звер сямейства куніцавых з вострай мордай і доўгай грубай шэрсцю. У .. [Астапа Канапелькі] было ў запасе многа цікавых гісторый: пра ласёў,.. пра норавы барсукоў, якія вадзіліся на пясчаных узгорках, па глухіх кутках лесу. Лынькоў.
барсуко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які належыць барсуку. Барсуковая нара.
барсучаня́ і барсучанё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Дзіцяня барсука.
барсучы́ны, ‑ая, ‑ае.
Атрыманы з барсука, зроблены з футра барсука. Барсучыны тлушч. Барсучыная шапка.
барсучы́ха, ‑і, ДМ ‑чысе; Р мн. ‑чых; ж.
Самка барсука.
бартаві́на, ‑ы, ж.
Разм.
1. Верхні край бока лодкі, баркі. Падплыўшы да карыта,.. [Даніла] перакульвае яго ў лодку, высморгвае разам з травою тычку, і зазіхацела дарагая капронавая сетка, загрукацелі аб бартавіну важкія грузілы, а следам платва, пузатая і разамлелая, густа аплёўшы сець, пачала паўзці ў лодку. Карамазаў.
2. Адвароты па грудной частцы пінжака, халата і інш. На шырокіх бартавінах халата Фаіны Усцінаўны ляжаў белы каўнерык. Савіцкі. — Валь[с]а для цёткі Акіліны! — крыкнуў увішны шафёр з пучком белых кветак на бартавіне сіняга пінжака. Вітка.