баро́даўчаты, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты бародаўкамі. Бародаўчатая бяроза.
баро́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Памянш. да барада (у 1, 2 і 3 знач.).
2. Выступ у якой‑н. прыладзе (ключы, касе, хамуце і пад.). Дзве бародкі ў ім з насечкай, зверху — постаць чалавечка. Сапраўды, ключоў нямала, а такога не бывала! Дубоўка.
баро́ка, нязм., н.
Мастацкі стыль 16–18 стст., які атрымаў найбольшае распаўсюджанне ў архітэктуры і вызначаўся дэкаратыўнай пышнасцю дэталей. На Антокалі бялеў сваімі купаламі сабор Пятра і Паўла, яшчэ адзін цуд Вільні, перл барака. Арабей.
[Іт. barocco.]
баро́метр, ‑а, м.
Прылада для вымярэння атмасфернага ціску. // перан. Тое, што з’яўляецца паказчыкам змен у чым‑н. Проза [Шамякіна] — своеасаблівы літаратурны барометр, дакладны паказальны тых змен.., што адбываюцца вакол нас. «Полымя».
[Ад грэч. báros — цяжар і metron — мера.]
баро́н, ‑а, м.
Дваранскі тытул, ніжэйшы за графскі. // Асоба, якая мае такі тытул.
[Фр. baron.]
баро́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да барона. Баронскі тытул. // Які належыць барону. Баронскі замак.
баро́нства, ‑а, н.
1. Годнасць і тытул барона.
2. Уладанне, памесце барона. Хоць зямля Англіі была падзелена пасля нарманскага заваявання на гіганцкія баронствы, якія нярэдка ўключалі ў сябе да 900 старых англасаксонскіх лордстваў кожнае, тым не менш яна была ўсеяна дробнымі сялянскімі гаспадарамі і толькі ў асобных месцах паміж гэтымі апошнімі залягалі буйныя панскія памесці. Маркс.
3. зб. Вароны. З’ехалася баронства.
баро́цца, баруся, борашся, борацца; незак.
1. Узяўшыся адпаведным чынам, імкнуцца паваліць, пакласці на лапаткі праціўніка.
2. Тое, што і бадацца.
баро́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да барока. Барочны стыль архітэктуры.