Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

плакірава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад плакіраваць.

плакірава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да плакіраваць.

плакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец.

1. Пакрыць (пакрываць) якую‑н. металічную паверхню тонкім слоем іншага металу, устойлівага супраць карозіі, больш прыгожага і пад. // Абліцаваць (абліцоўваць) вырабы з простага дрэва тонкай фанерай з каштоўных народ дрэва.

2. Абкласці (абкладваць) дзёрнам земляныя насыпы, адкосы, каб засцерагчы іх ад размывання вадой.

[Ад фр. plaquer — накладваць, пакрываць.]

плакіро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да плакіроўкі, прызначаны для плакіроўкі.

плакіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Спец.

1. Тое, што і плакіраванне.

2. Верхні слой, абліцоўка плакіраваных прадметаў.

3. Дзёран, які высцілае плакіраваны ўчастак.

плакіро́ўшчык, ‑а, м.

Спец. Той, хто займаецца плакіраваннем.

плакіро́ўшчыца, ‑ы, ж.

Спец. Жан. да плакіроўшчык.

пла́кса, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм.

1. Той, хто часта плача без уважлівай прычыны. — Эх, плакса... Ты, відаць, толькі да слёз і здатная. М. Ткачоў.

2. Той, хто любіць скардзіцца, наракаць.

плаксі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць плаксівага. Сімон быў вельмі пакрыўджаны і гаварыў доўга. Гунава яго не слухаў. Сімонава плаксівасць лёсу ста залатых змяніць не магла. Самуйлёнак.

плаксі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які часта плача. [Галя:] — Ідзіце, ідзіце ўжо дадому, а то сын прачнецца і хопіцца, што няма бацькі, плакаць будзе. Можа, ён у вас вельмі плаксівы? Сабаленка.

2. Такі, які бывае пры плачы; падобны да плачу. Плаксівы голас. □ І Раман, адразу зрабіўшы плаксівы выраз твару, паплёўся ў кватэру. Ваданосаў.

3. Які любіць скардзіцца, наракаць. Дарэмна Апанас наракаў на сваю долю. Дачка яго была не з плаксівых. Чарнышэвіч.