плаксівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які часта плача. [Галя:] — Ідзіце, ідзіце ўжо дадому, а то сын прачнецца і хопіцца, што няма бацькі, плакаць будзе. Можа, ён у вас вельмі плаксівы? Сабаленка.

2. Такі, які бывае пры плачы; падобны да плачу. Плаксівы голас. ▪ І Раман, адразу зрабіўшы плаксівы выраз твару, паплёўся ў кватэру. Ваданосаў.

3. Які любіць скардзіцца, наракаць. Дарэмна Апанас наракаў на сваю долю. Дачка яго была не з плаксівых. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)