Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

здзьмуць, ‑му, ‑меш, ‑ме; зак., што.

Ачысціць ад чаго‑н. струменем паветра, ветру. [Тата] выцер рукавом лоб, здзьмуў капельку поту з носа, абцёр травой касу і пачаў яе вастрыць. Карпюк. // Знесці што‑н. струменем паветра. Вецер здзьмуў паперу.

здзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да здзець.

здзяйсне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. здзяйсняць — здзейсніць.

здзяйсня́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць здзяйсняльнага.

здзяйсня́льнік, ‑а, м.

Той, хто здзяйсняе што‑н. Зноў душу бударажыць загадка: як сярод гэтага шуму, бруду, бездарожжа скрозь па будаўнічай пляцоўцы знаходзяцца такія ініцыятары, умельцы, вынаходнікі — здзяйсняльнікі тэхнічнага прагрэсу. Мыслівец.

здзяйсня́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які можна здзейсніць, які можа здзейсніцца. Здзяйсняльныя жаданні.

здзяйсня́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да здзейсніцца.

2. Зал. да здзяйсняць.

здзяйсня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да здзейсніць.

здзяўба́ны і здзёўбаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад здзяўбаць.

здзяўба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; пр. здзяўбаў, ‑ла; зак., што.

Тое, што і здзяўбці.