Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вербняко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вербняку. Вербняковы зараснік.

верды́кт, ‑у, М ‑кце, м.

Пастанова, прыгавор (пераважна суда прысяжных).

[Ад лац. vere dictum — правільна сказанае.]

ве́рзці,

гл. вярзці.

ве́рзціся,

гл. вярзціся.

верлі́бр, ‑а, м.

Тое, што і вольны верш (гл. верш).

[Фр. vers libre.]

ве́рмахт, ‑а, М ‑хце, м.

Назва ўзброеных сіл фашысцкай Германіі ў 1935–1945 гг., разгромленых Савецкай Арміяй у час Вялікай Айчыннай вайны.

[Ням. Wehrmacht.]

вермішэ́левы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да вермішэлі. // Прыгатаваны з вермішэлі. Вермішэлевы суп.

вермішэ́ль, ‑і, ж.

Гатунак тонкай круглай локшыны фабрычнага вырабу.

[Іт. vermicelli — чарвячкі.]

ве́рмут, ‑у, М ‑муце, м.

Алкагольны напітак, прыгатаваны з вінаграднага віна і настою траў.

[Ням. Wermut.]

ве́рна,

1. Прысл. да верны (у 1–4 знач.).

2. у знач. вык. Вельмі надзейна, абавязкова. [Бародзіч:] — Пакуль гэта ўсё будзе, справа, вядома, зацягнецца, але затое гэта будзе верна і цвёрда. Чорны.