барацьбі́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да барацьбіт.
ба́рачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да баркі. Барачны каркас. // З якога робяць баркі. Барачныя драніцы.
бара́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да барака, уласцівы бараку. Барачны калідор. Барачнае жыццё. // Які па выгляду нагадвае барак. Будыніна барачнага тыпу.
барбамі́л, ‑у, м.
Снатворны сродак з групы барбітуратаў.
барбары́с, ‑у, м.
1. Калючая кустовая расліна сямейства барбарысавых. Матор усхліпнуў, і машына, абдаўшы дымком купчастыя кусцікі барбарысу, рушыла на Курманскі гасцінец. Стаховіч.
2. зб. Прадаўгаватыя кіслыя чырвоныя ягады гэтай расліны. Назбіраць барбарысу.
барбары́савы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да барбарысу. Барбарысавы куст. // Прыгатаваны з ягад барбарысу. Барбарысавае варэнне.
2. у знач. наз. барбары́савыя, ‑ых. Сямейства раздзельнапялёсткавых травяністых ці кустовых раслін з пладамі ў выглядзе ягад або каробачак.
барбаці́н, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у. Фаянсавае цеста для нанясення ляпных упрыгожанняў на керамічныя вырабы.
2. ‑а. Ваза з расфарбаванымі пукатымі кветкамі і лісцем.
[Фр. barbotine.]
барбітура́ты, ‑аў.
Група лекавых рэчываў, якія з’яўляюцца снатворнымі і наркатычнымі сродкамі.
барбо́с, ‑а, м.
1. Дваровы сабака.
2. Лаянк. Пра злога, грубага чалавека. Наперадзе ўсё ліха, зло І здзекі панскага барбоса. Колас.
ба́рва, ‑ы, ж.
1. Фарба, афарбоўка, колер. Цешыцца было чым: летам агародчык буяў усімі барвамі красы. Мележ. [Галя:] — Звярніце ўвагу: якія барвы! Сотня адценняў — пачынаючы ад цёмна-зялёнага да цёмна-пурпуровага. Дубоўка.
2. Чырвань, густа-чырвоны колер. І ўрэшце — неба. Неба, якое ўсё мацней адлівае пякельнай, смяротнай і трывожнай барвай. Караткевіч. Барвай набрынялі пеністыя лёгкія хмаркі, чырвань заліла ўсё: і лес, і вёску, і паплавы. Капыловіч.