барана́, ‑ы; мн. бароны; ‑рон; ж.
Землеапрацоўчая прылада ў выглядзе рамы з вертыкальнымі зубамі або дыскамі, пры дапамозе якой разрыхляюць глебу. Крутаплечы, з пудовымі кулакамі, каваль Кастусь Махнач з ранку да вечара рамантаваў са сваімі памочнікамі плугі, бараны, перацягваў колы, акоўваў перадкі. Курто. Заблішчалі ў праменях сонца дыскавыя вароны і пайшлі рэзаць гэтыя доўгія палоскі. Сташэўскі.
баранавало́к, ‑а, м.
Абл. Тое, што і баранавальшчык. [Хлапчук] быў касцом і аратым, баранавалокам і пастухом. Бялевіч. — Будзеш між іх, баранавалокаў, за брыгадзіра, — сказаў.. [дзядзьку Свігачу] раніцай старшыня калгаса. Грамовіч.
баранава́льшчык, ‑а, м.
Той, хто барануе. Запыленыя з ног да выгараўшых валасоў баранавальшчыкі.. былі падобны да шахцёраў. Шамякін.
баранава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. баранаваць.
баранава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад баранаваць.
2. у знач. прым. Апрацаваны, разрыхлены бараною. Баранаванае поле.
баранава́цца, ‑нуецца; незак.
1. Паддавацца баранаванню. Дзірваністая глеба дрэнна барануецца.
2. Зал. да баранаваць (у 1 знач.).
баранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., што.
1. Разрыхляць бараной зямлю. Прыйдзе вясна, трэба баранаваць, культываваць зябліва. Пестрак. // Апрацоўваць пры дапамозе бараны ўсходы пасеянага, пасаджанага. Яшчэ зусім нядаўна Коля працаваў на гэтых палетках: выбіраў і ссыпаў у капцы бульбу, а пасля і жыта баранаваў. Якімовіч.
2. Разм. Пакідаць баразну, след (пра што‑н., што можа драпаць). Жэрдка баранавала зямлю. □ Антось Байбак нават пайшоў у скокі і баранаваў пясок на вуліцы старымі ботамі. Колас.
•••
Баранаваць нагамі — валачыць ногі (пра п’янага).
баране́са, ‑ы, ж.
Жонка ці дачка барона. А старая баранеса, якую ўсе паважалі за яе знатнасць і вядомасць, нават наведала брата і пасля прысылала яму букеты кветак з сваёй вялікай аранжарэі. Лынькоў.
баране́т, ‑а, М ‑неце, м.
Дваранскі тытул у Англіі, які займае прамежкавую ступень паміж ніжэйшым і вышэйшым дваранствам. // Асоба, якая мае гэты тытул.