Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фасцыялёз, ‑у, м.

Хранічнае захворванне чалавека або жывёл, якое выклікаецца плоскімі чарвямі, што трапляюць у арганізм з ежай ці з вадою.

фасцыя́цыя, ‑і, ж.

Спец. Выродлівая дэфармацыя парасткаў раслін, пры якой яны становяцца пляскатымі, шаблепадобнымі.

[Ад лац. fascia — павязка.]