Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пытлява́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм. Пытляваная мука. Добра было сядзець побач на мяккіх мяхах яшчэ цёплай пытляванкі. Грахоўскі.

пытлява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пытляваць.

пытлява́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пытляваць.

2. у знач. прым. Дробна размолаты і прасеяны (пра муку, пераважна жытнюю). Пытляваная мука. // Спечаны з такой мукі. Пытляваны хлеб.

пытлява́цца, ‑люецца; незак.

Зал. да пытляваць.

пытлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.

Дробна размолваць і прасейваць папярэдне ачышчанае зерне.

пых, ‑у, м.

Разм. Тое, што і пыха. І біскуп, і ўсе гэтыя генералы, і стол з яго ўкрасамі надавалі яшчэ болей важнасці і пыху асобе павятовага «камісаржа». Колас.

пы́ха, ‑і, ДМ пысе, ж.

Фанабэрыстасць, ганарыстасць. За гэтыя гады Юрага памужнеў, а на яго твары.. з’явілася пыха і самазадаволенасць, хоць у кішэні было па-ранейшаму пуста. С. Александровіч. Мне было відаць, што Піліп Сямёнавіч адразу разгадаў таго фанабэрыстага, гультаяватага дзецюка. Хацеў збіць з яго пыху, трапным жартам падкасіць. Бялевіч.

пы́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абдаваць гарачынёй; быць вельмі гарачым. Румяная скарынка на іх так зіхацела, нібы пыхала жарам печы, дзе пякліся гэтыя буханкі. Лынькоў. Зыркім, агністым полымем пыхала на .. лісцінах вечаровае сонца. Савіцкі.

2. перан.; чым. Выяўляць якое‑н. моцнае пачуццё, які‑н. стан. Пругкае цела з тонкай эластычнай скурай так і пыхала здароўем. Карпюк.

пы́хканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пыхкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Шашура] увесь час чуў ззаду нарастаючы перастук калёс і натужнае пыхканне. Мележ.

пы́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Выпускаючы пару, газ, ствараць адрывістыя гукі. Пыхкалі парай паравозы ля дэпо. Лынькоў. Трактар.. завыў, як сірэна, потым пачаў пыхкаць і страляць газам. Кулакоўскі. Неўзабаве на стале пыхкаў параю пузаты самавар. П. Ткачоў. // Час ад часу выпускаць дым (пры курэнні). Пыхкае дзед Талаш люлькаю, выпускаючы дымок за дымком. Колас. // Ствараць гукі, падобныя на пых-пых, пх-пх. Не бяжыць [Алесь], а, здаецца, коціцца, пыхкае, як вожык, стараецца не адстаць ад таварышаў... Ваданосаў. Дрыжачай рукою націскае Андрэй на бліскучы рэгулятар, напружваецца сам, як магутны паравоз, і, радасны, прыслухоўваецца.., як пыхкае пара з-пад бліскучых, гарачых поршняў цыліндра. Лынькоў.