Фанабэрыстасць, ганарыстасць. За гэтыя гады Юрага памужнеў, а на яго твары.. з’явілася пыха і самазадаволенасць, хоць у кішэні было па-ранейшаму пуста.С. Александровіч.Мне было відаць, што Піліп Сямёнавіч адразу разгадаў таго фанабэрыстага, гультаяватага дзецюка. Хацеў збіць з яго пыху, трапным жартам падкасіць.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)