Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вербало́завы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да вербалозу. Вербалозавы куст, дубец. // Зроблены з вербалозу. Вербалозавы кошык.

вербало́ззе, ‑я, н., зб.

Разм. Кусты вербалозу. На алешніку вытыкаліся ліпкія лісточкі, а на вербалоззі гулі пчолы, п’ючы сок з салодкіх коцікаў. Ермаловіч.

вербало́зіна, ‑ы, ж.

Разм. Галінка, куст вербалозу. Прывал быў зроблены на грудку, каля раскідзістай вербалозіны. Чарнышэвіч.

вербало́знік, ‑у, м.

Тое, што і вербалоз; зараснікі вербалозу. Шуміць вада, дзе-нідзе відаць куп’ё ды стаіць голы вербалознік. Дуброўскі. Вербалозніку раней тут было многа, а цяпер толькі адзін нізкі куст.. быў відзён на супрацьлеглым беразе. Кулакоўскі.

верба́льны, ‑ая, ‑ае.

Вусны.

•••

Вербальная нота гл. нота ​2.

[Лац. verbalis.]

вербе́на, ‑ы, ж.

Травяністая ці кустовая расліна сямейства вербенавых.

вербе́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вербены.

2. у знач. наз. вербе́навыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца вербена і інш.

верблюдзяня́ і верблюдзянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня вярблюда.

ве́рбніца, ‑ы, ж.

Разм. Вербная нядзеля.

ве́рбны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: вербная нядзеля гл. нядзеля.