Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вельве́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да вельвету. // Пашыты з вельвету. Вельветавы касцюм.

вельзеву́л, ‑а, м.

Кніжн. Чорт, д’ябал.

[Грэч. Beelseboul ад стараж.-яўр. baal-zebub.]

ве́льмі, прысл.

Надта, надзвычайна; дужа. Адразу было відаць, што гэта вельмі добры і вельмі дужы чалавек. Чарнышэвіч. Міколку стала вельмі горача, падкошваліся ногі. Лынькоў.

•••

Не вельмі (што) — не зусім добры, так сабе.

велю́р, ‑у, м.

1. Вышэйшы гатунак драпу, аксаміту, плюшу.

2. Падобная да замшы скура, з якой вырабляецца абутак.

[Ад фр. velours — аксаміт.]

велю́равы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да велюру. // Зроблены з велюру. Велюравы капялюш.

веля́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Заднепаднябенны. Велярныя зычныя гукі.

[Ад лац. velaris — паднябенны.]

велярыза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Дадатковая заднепаднябенная артыкуляцыя.