барано́ў, ‑нова.
Які належыць бараду. Бараноў рог. □ Аднойчы.. [Люся] дапамагала маці на кухні абіраць бульбу і са страхам пазірала, як Амархан абгрызаў баранову лапатку. Даніленка.
•••
Сагнуць (скруціць) у бараноў рог гл. сагнуць.
бара́нчык, ‑а, м.
1. Маленькі баран, ягня.
2. Разм. Тое, што і бакас. І моўкнуць птушкі ў цёмным лесе; Баранчык божы ў паднябессі Бляе маркотна над балотам. Колас. Ведаеш, што гэта за птушка? Баранчык — бакасова мянушка. Лужанін.
3. толькі мн. (бара́нчыкі, ‑аў). Невялікія пеністыя хвалі на вадзе. Праз паўгадзіны ўжо не было сумнення, што будзе бура. Трывожна забегалі баранчыкі, вецер зрабіўся парывісты і ўвесь час змяняўся. Маўр. // толькі мн. (бара́нчыкі, ‑аў). Невялікія кучаравыя воблакі. Па небе плылі баранчыкі.
4. Гайка з двума вушкамі, якую закручваюць рукамі.
бараско́п, ‑а, м.
Прылада для выяўлення змен ціску паветра.
[Грэч. báros — цяжар і skopeō — гляджу.]
бара́ты, ‑аў.
Група мінералаў, якія з’яўляюцца солямі борных кіслот.
баратэрапі́я, ‑і, ж.
Спец. Метад лячэння, пры якім штучна змяняецца атмасферны ціск, каб павялічыць папаўненне крывёй сасудаў якога‑н. органа або часткі цела чалавека.
барахлі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
Разм. Працаваць кепска, з перабоямі (пра маторы, механізмы і інш.). А тут — неспадзяванасць: не працаваў Сямёнаў станок. — Што здарылася? — кінуліся да яго майстар і брыгадзір. — Пачынае барахліць; калі не паправіць, можна вывесці са строю. Шыцік.
барахло́, ‑а, н., зб.
1. Разм. Разнастайныя старыя рэчы, дамашні скарб. [Макар:] — Нас толькі што абмундзіравалі. Мы ішлі строем да казармы, дык я от папрасіўся аднесці дадому барахло сваё. Сабаленка. // Непрыгодныя рэчы, старызна, хлам. // Пра што‑н. дробязнае, нязначнае. [Клім:] — Аглоблі робім, драбінкі для калёс, барахло рознае, як кажуць... Галавач.
2. перан. Пра што‑н. дрэннае, паганае. Сляпыя акенцы, пабітае шкло — Не хаты, а так — барахло. Колас.
барахо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм. Рынак, дзе прадаюць з рук розныя, пераважна ўжывання, рэчы. Цяпер жа тут ішоў мітуслівы гандаль рознымі анучамі і неданоскамі. Безумоўна, не без новых рэчаў. Але так выразна і называлася гэта месца — «барахолка». Грамовіч.
барахо́льшчык, ‑а, м.
Разм.
1. Чалавек, які скуплівае і перапрадае старыя рэчы.
2. Чалавек, які захапляецца набыццём рэчаў, асабліва адзення, абутку.
барахо́льшчыца, ‑ы, ж.
Разм. Жан. да барахольшчык.