Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бактэрыза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бактэрызаваць і стан паводле знач. дзеясл. бактэрызавацца.

бактэры́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бактэрый. Бактэрыйныя прэпараты.

бактэрыцы́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Хімічны сродак знішчэння бактэрый — узбуджальнікаў хвароб чалавека, жывёлы і раслін.

бактэрыцы́днасць, ‑і, ж.

Здольнасць знішчаць бактэрыі.

бактэрыцы́дны, ‑ая, ‑ае.

Здольны знішчаць бактэрыі. Бактэрыцыдныя сывараткі. Сырадой мае бактэрыцыдныя ўласцівасці.

бактэ́рыя, ‑і, ж.

Аднаклетачны мікраскапічны арганізм, які размнажаецца дзяленнем; мікроб.

[Ад грэч. bakteria — палка.]

бактэрыялагі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да бактэрыялогіі. Бактэрыялагічныя даследаванні.

2. Звязаны з прымяненнем хваробатворных бактэрый як сродку зброі. Бактэрыялагічная вайна.

бактэрыялізі́н, ‑у, м.

Рэчыва біялагічнага паходжання, здольнае разбураць бактэрыі брушнога тыфу, сібірскай язвы і пад.

бактэрыяло́гія, ‑і, ж.

Навука пра бактэрыі.

бактэрыя́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да бактэрый, выклікаецца бактэрыямі. Бактэрыяльная клетка. Бактэрыяльная інфекцыя.

2. Які вырабляецца з дапамогай бактэрый. Бактэрыяльныя ўгнаенні.