Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

банда́жнік, ‑а, м.

1. Тое, што і бандажыст.

2. Рабочы на чыгунцы, які знімае і насаджвае бандажы (у 2 знач.).

банда́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бандажа (у 1 знач.). Бандажная майстэрня.

бандажы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Майстар па вырабу бандажоў (у 1 знач.).

бандажы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да бандажыст.

банда́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Разм. Тое, што і бондарства. Ілья Раманавіч — сын бедняка. Узімку ходзіць з цэпам да багацеяў малаціць, а то займаецца бандаркай. Пестрак.

банда́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і бандарыць.

банда́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бондарства. Гарадзішчанцы завальвалі слуцкі базар сваімі бандарнымі вырабамі — дзежкамі, бочкамі, кадаўбцамі. Палтаран.

банда́рня, ‑і, ж.

Майстэрня, дзе вырабляюць бочкі, цабры, дзежы і пад. У вільготнай шэрані перад.. [Кавалёвым] вырысоўваліся будынкі смалакурні, бандарні, новая будоўля дзягцярні. Чарнышэвіч.

бандаро́ўна, ‑ы, ж.

Дачка бондара.

банда́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Займацца бондарствам. Сашка ўмеў рабіць усё: шкліць вокны і бандарыць, шыць абутак і сталярнічаць. Пянкрат.