бана́н, ‑а,
1. Шматгадовая пальмападобная трапічная расліна сямейства бананавых.
2. Мучністы салодкі плод гэтай расліны.
[Ісп. banano, banana.]
бана́н, ‑а,
1. Шматгадовая пальмападобная трапічная расліна сямейства бананавых.
2. Мучністы салодкі плод гэтай расліны.
[Ісп. banano, banana.]
бана́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да банана.
бананае́д, ‑а,
Птушка атрада зязюль, з прыгожым, яркім апярэннем, водзіцца ў лясах і саванах Афрыкі, харчуецца пладамі, ягадамі, насеннем розных раслін.
банапарты́зм, ‑у,
Форма дыктатуры буйной буржуазіі ў рэвалюцыйнай сітуацыі, калі контррэвалюцыйны ўрад, апіраючыся на ваенную сілу і лавіруючы паміж класамі, якія змагаюцца, імкнецца выдаць сябе за надкласавую, надпартыйную ўладу.
банапарты́ст, ‑а,
Прыхільна банапартызму.
банапарты́стка, ‑і,
банапарты́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да банапартызму, банапартыста; уласцівы банапартызму.
банбанье́рка, ‑і,
[Фр. bonbonnière.]
ба́нда, ‑ы,
Група злачынцаў, разбойнікаў; контррэвалюцыйны ўзброены атрад.
[Іт. banda.]
банда́ж, ‑а,
1. Спецыяльны пругкі пояс для падтрымання сценак жывата або іншых частак цела ў пэўным становішчы.
2. Металічны вобад, які надзяваецца на часткі машын, на колы паравозаў, каб забяспечыць іх устойлівасць і засцерагчы ад зносу.
[Фр. bandage.]