бальшаві́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бальшавізму, бальшавікоў. Бальшавіцкая праграма. Бальшавіцкая тактыка. Бальшавіцкая фракцыя. // Уласцівы бальшавікам. Бальшавіцкая прынцыповасць.
бальшаві́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Жан. да бальшавік.
бальша́к, ‑а, м.
Вялікая (у адрозненне ад прасёлачнай) дарога; шлях. [Рыгор] спыніўся прыкладна за кіламетр ад вёскі, там, дзе ад бальшака адгаліноўваецца палявая дарога на Бугры. М. Ткачоў.
бальшу́н, ‑а, м.
Разм. Старэйшы хлапчук з дзяцей у сям’і; падлетак. Раніцай Андрэй нашлёпаў Лёвачку, каб бальшун сам адзяваўся. Лобан. // Наогул большы па ўзросту. У канцы алеі Гушкалкі мільгаюць — Бальшуны паселі, Пад неба ўзлятаюць. Калачынскі.
бальшу́ха, ‑і, ДМ ‑шусе, ж.
Жан. да бальшун.
балюстра́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Поручні з фігурнымі слупкамі, што ўпрыгожваюць балконы, тэрасы, галерэі, лесвіцы. [Стэфа:] — На другім паверсе, за балюстрадай, грымеў аркестр. Савіцкі.
[Фр. balustrade.]
балюстра́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да балюстрады.
балю́ча,
1. Прысл. да балючы (у 2, 3 знач.).
2. безас. у знач. вык., каму-чаму і з інф. Пра фізічны і душэўны боль. Калі мы падышлі да рэчкі, узышло сонца, і снег так заблішчаў, што ажно вачам стала балюча. Хомчанка. Было сорамна, брыдка і балюча да слёз, што ў такі адказны момант не здолеў [Даміра] стрымаць сябе. Асіпенка.
балю́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць балючага. [Ад слоў] дзедавай песні.. разліваецца па ўсім целе сцюдзёная, незразумелая балючасць. Галавач.
балю́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Пашкоджаны хваробай, раненнем. Вавілыч і партызаны, якія прыходзілі яму на дапамогу, паспелі адскочыць крокаў на сотню, аднак балючая нага садоўніка пашкодзіла ўсяму. Кулакоўскі.
2. Які выклікае адчуванне фізічнага болю. Балючы ўкол. // Які сведчыць пра боль; пакутны. Балючым енкам прагучэў самотны крык арла ў вышыні. Самуйлёнак.
3. перан. Які прычыняе душэўныя хваляванні, неспакой. — Добра, тата, добра, — адказала Таня, каб хутчэй закончыць гэтую балючую размову. Шамякін. // Які выяўляецца ў рэзкай форме. Андрэй чакаў нейкага адказу, магчыма, самага балючага рэагавання. Кулакоўскі. // Вельмі важны, найбольш хвалюючы. [Дзяўчынкі] спяшаюцца выкласці самае балючае — у іх класе ёсць яшчэ вучні з дрэннымі паводзінамі. «Маладосць». // Які цяжка адбіваецца на чым‑н. Была скончана пачатковая школа, але далейшы лёс хлопчыка апынуўся ў тупіку: працяг вучобы патрабаваў грашовых затрат, балючых для сялянскай гаспадаркі. У. Калеснік.
•••
Балючае месца гл. месца.
Балючае пытанне гл. пытанне.