Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бальзаміро́ўшчык, ‑а, м.

Спецыяліст па бальзаміраванню.

бальзаміро́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да бальзаміроўшчык.

бальзамі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які дзейнічае, як бальзам. Дзед і ўнук сядзелі на тэрасе. З нетраў веяла бальзамічным водарам маладой лістоты. Караткевіч.

бальза́мны, ‑ая, ‑ае.

Які дае бальзам. Бальзамнае дрэва.

бальзамо́ўшчык, ‑а, м.

Спецыяліст па бальзамаванню.

бальзамо́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да бальзамоўшчык.

бальнеагразелячэ́бніца, ‑ы, ж.

Лячэбніца для лячэння хворых гразямі і водамі.

бальнеалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да бальнеалогіі. Бальнеалагічны курорт.

бальнеало́гія, ‑і, ж.

Галіна медыцыны, якая вывучае хімічны састаў і лячэбнае ўздзеянне мінеральных вод і гразёй.

[Ад лац. balneum — лазня і грэч. logos — вучэнне.]

бальнеатэрапі́я, ‑і, ж.

Лячэнне мінеральнымі водамі і гразямі.